Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ПАРТУГАЛЬСКІ МІНІСТАР ЗАМЕЖНЫХ СПРАВАЎ ЖАМЭ ГАМА: ГРУПА АБСЭ Ў БЕЛАРУСІ ПАВІННАЯ ПРАЦАВАЦЬ СВАБОДНА


Гутарыў Юры Сьвірко

(Карэспандэнт: ) “Спадар міністар, як Партугалія, што будзе старшыняваць у АБСЭ у 2002 годзе, будзе вырашаць беларускае пытаньне?”

(Гама: ) “Мы будзем працягваць займацца гэтым пытаньнем. Мы вельмі зацікаўленыя, каб мець місію АБСЭ ў Беларусі і ў разьвіцьці супрацоўніцтва. Парыская хартыя – вельмі фундамэнтальны дакумэнт, які датычыць дэмакратычных зьменаў у Эўропе, стабільнасьці і міру. Усе краіны могуць далучыцца да гэтых фундамэнтальных каштоўнасьцяў”.

(Карэспандэнт: ) “Вы ўзгадалі групу АБСЭ ў Беларусі, якую ачольвае спадар Вік, але ж Беларускія ўлады перасьледуюць гэтую групу. Аляксандар Лукашэнка сказаў, каб гэтая група мусіць спыніць гэтую дзейнасьць. Ці будзеце вы падтрымліваць групу?”

(Гама: ) “Мы будзем падтрымліваць. Вельмі важна, каб місія АСБЭ ў краіне магла ажыцьцяўляць сваю дзейнасьць, на якую мае права, у адпаведнасьці з прынцыпамі нашай арганізацыі. Вельмі важна, каб людзі, якія адказваюць за папулярызацыю каштоўнасьцяў АБСЭ, маглі свабодна дзейнічаць у Беларусі, бо гэта асноўныя правілы дзяржаваў-сябраў АБСЭ”.

(Карэспандэнт: ) “Маё апошняе пытаньне: памочніца Дзяржсакратара ЗША ў эўрапейскіх справах Элізабэт Джонс абнародавала прынцыпы палітыкі ЗША ў дачыненьні да АБСЭ. Сярод іншага яна заявіла, што ЗША ды іх саюзьнікі ня могуць прыняць вынікаў беларускіх выбараў. Ці прымае Партугалія вынікі верасьнёўскіх выбараў у Беларусі?”

(Гама: ) “Як Вы ведаеце, Эўрапейскі Зьвяз быў адкрытым адносна гэтай падзеі, як і міжнародная супольнасьць. Мя падтрымліваем гэтую лінію, бо мы – сябры гэтай арганізацыі”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG