Лінкі ўнівэрсальнага доступу

АФГАНІСТАН. ВЫБУХІ НА БАЗАРЫ, ЦЫВІЛЬНЫЯ АХВЯРЫ


Радыё Свабода

Мы ня ведаем дакладна, хто пацярпеў ад гэтага выбуху, але, як паведамлялі ўжо, другая хваля ракетна-бомбавых ударах па аб”ектах у Афгаіністане, прынесла і ахвяры сярод цывільнага насельніцтва. Учора загінулі 4 афганцы, супрацоўнікі няўрадавай арганізацыі.

Прадстаўнік арганізацыі “Афганскія тэхнічныя кансультанты” Шах Валі заявіў, што будынак выкарыстоўваўся ў мірных мэтах, стаяў асобна, далёка ад магчымых ваенных аб”ектаў: “Яны пераблыталі аб”екты атакі. Мы ня ведаем, чаму яны кінулі бомбы, чаму менавіта сюды. Разбураны будынак займай каля 500 кв.м. Паблізу няма ніякіх ваенных аб”ектаў”

Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш у сваім звароце да нацыі на пачатку антытэрарыстычнага удару заявіў, што ваенная апэрацыя накіраваная толькі супраць тэрарыстаў, а не супраць мусульманаў ці афганцаў. Як паведамлялася, аднак, удары па аб”ектах тэрарыстаў наносяцца як высокадакладнай зброяй, гэтак і звычайнымі бомбамі, зона паражэньня якіх заўсёды прыблізная. Адказнасьць за ахвяры нясе рэжым Талібану, які адмовіўся выдаць Усаму бін Ладэна, які абвінавачаны ў арганізацыі тэрарыстычных нападаў.

Прадстаўніца ААН з гэтай нагоды заклікала міжнародную супольнасьць зрабіць усё магчымае дзеля абароны мірных жыхароў: “Трэба рабіць розьніцу паміж ваенным праціўнікам і невінаватымі бяззбройнымі грамадзянамаі. Трэба абараніць маёмасьць і абсталяваньне, неабходныя для выжываньня афганскіх грамадзянаў. Спэцыялісты ёсьць самым каштоўным рэсурсам праграмаў дапамогі”.
XS
SM
MD
LG