Лінкі ўнівэрсальнага доступу

НА МЕНШЧЫНЕ ПРАЦЯГВАЮЦЦА ПЕРАСЬЛЕДЫ АКТЫВІСТАЎ АПАЗЫЦЫІ ЗА АКЦЫІ ПАД ЧАС ВЫБАРАЎ


Алесь Мікалайчанка, Менская вобласьць

Цікава, што Кацярыну Дзядко ў кабінэт Аляксея Болатава, дзе адбываўся працэс, даставіў прымусам лейтэнант міліцыі Моніч. Але спадара Болатава гэта не засмуціла. Ён апытваў юнака і дзяўчыну каля 10 хвілінаў і даў ім найменшае з магчымых пакараньне — вуснае папярэджаньне.

А вось маладэчанскі судзьдзя Яўген Казлоў, які сёньня разглядаў скаргу Рымы Патускаевай на дзеяньні тутэйшай камісіі па справах непаўнагадовых пры гарвыканкаме, абышоўся зь ёй больш жорстка. Судзьдзя прызнаў, што спадарыні Патускаевай штраф на 22 тысячы рублёў згаданая камісія дала правільна.

У Салігорску мясцовы клюб выбарцаў, які ачаляе Мікола Дзялендзік, дамогся рэакцыі менскай абласной і салігорскай міжрайпракуратуры на асобныя парушэньні, якія дапусьцілі мясцовыя камісіі падчас прэзыдэнцкіх выбараў. Учора ў салігорскай міжрапракуратуры пачалося апытаньне вялікай групы назіральнікаў. Сёньня сьведчыў Анатоль Крывіцкі, паведаміў нам Мікола Дзялендзік.

Як стала вядома, менская абласная і салігорская міжрайпракуратура ўжо зрабілі афіцыйныя заўвагі старшыням тэрытарыяльных выбарчых ўчасткаў №7, 18 і 42 — спадарам Пракаповічу, Цухо і Ціраевай.

XS
SM
MD
LG