Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ПАСЬЛЯ ВЫБАРАЎ УЛАДЫ ПЕРАСТАЛІ АБЯЦАЦЬ


Міхал Стэльмак, Менск

Паводле зьвестак Фэдэрацыі прафсаюзаў, улады і наймальнікі завінаваціліся працоўным краіны 33 мільярды рублёў. Напярэдадні выбараў гэтая лічба была ў 10 разоў меншая. Лідэр нявыплатаў — Гарадзеншчына. У верасьні не атрымаў заробку кожны сёмы працаздольны жыхар гэтай вобласьці.

Падобныя тэндэнцыі з заробкамі складваюцца ў працоўных калектывах Магілёўшчыны. На Берасьцейшчыне запазычанасьць склала каля 10% ад месячнага фонду. Між тым, напрыканцы жніўня ў гэтых абласьцях праблема даўгоў была амаль вырашаная. Што здарылася? Вось як адказаў на гэтае пытаньне намесьнік старшыні Фэдэрацыі Франц Вітко:

(Вітко: ) "На вялікі жаль, тое, аб чым папярэджвалі прафсаюзы, спраўджваецца. Перадвыбарчы рэжым функцыянаваньня эканомікі не зьмяніў становішча да лепшага. Ён толькі абвастрыў тыя супярэчнасьці, што знаходзяцца паміж дакляраванай рынкавай эканомікай і адміністрацыйна-камандным рэжымам кіраваньня ёю. З аднаго боку кажуць, па якім кошце прадаваць. А вось як збываць гэтую прадукцыю, дзе браць рэсурсы, на вялікі жаль, не гавораць. Таму, як мне здаецца, гібрыд плянавай і рынкавай эканомікі не жыцьцяздольны".

(Карэспандэнт: ) "Фэдэрацыя прафсаюзаў зьвярталася па гэтым пытаньні да новага кіраўніка беларускага ўраду?"

(Вітко: ) "Як толькі адбудзецца прызначэньне новага прэм'ер-міністра на сэсіі "палаты прадстаўнікоў", адразу ж плянуецца абмеркаваць увесь комплекс пытанняў старшыні ФПБ і прэм'ера. Трэба ўвогуле дамовіцца, як перадвыбарчыя абяцаньні прэзыдэнта будуць рэалізоўвацца на практыцы".

Паводле словаў намесьніка старшыні Фэдэрацыі, Аляксандар Лукашэнка на 99% скапіяваў сваю перадвыбарчую праграму аздараўленьня эканомікі ў прафсаюзаў. Таму прафсаюзы зьбіраюцца ўважліва адсочваць ейнае выкананьне. Асаблівую ўвагу Фэдэрацыя мае намер зьвярнуць на эканамічную лібэралізацыю ў краіне, якая, на думку прафсаюзаў, дазволіць зьменшыць сацыяльную напружанасьць, прадухіліць стыхійныя пратэсты працоўных супраць нявыплаты заробкаў.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG