Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ПАКІСТАНЕ – АНТЫАМЭРЫКАНСКІЯ ДЭМАНСТРАЦЫІ


Радыё Свабода.

(Крушэльніцкі: ) “У некалькіх мясцовасьцях Пакістану, у буйнейшых гарадах, як Карачы, Нагор і Пешавар, дзе знаходжуся я, яшчэ ўчора ўвечары некалькі гадзінаў пасьля пачатку амэрыканскай атакі пачаліся дэманстрацыі, але іх разагнала паліцыя. Сёньня раніцай дэманстрацыі пачаліся зноў, і зноў іх разагналі армія і паліцыя, ужываўся нават газ супраць дэманстрантаў. Зараз ужо вечар і горад выглядае досыць спакойна, але дужа напружана. Людзі кажуць, што заўтра зноў будуць дэманстрацыі”.

(Караткевіч: ) “Аскольд, паводле словаў прэзыдэнта Мушарафа, у Пакістане пераважная большасьць насельніцтва падтрымвае акцыі ЗША і Вялікай Брытаніі. Што вы можаце сказаць?”

(Крушэльніцкі: ) “Так, генэрал Мушараф і яго ўрад кажуць, што большасьць народу падтрымвае ўрад і кааліцыю супраць тэрору, але дэманстрацыі засьведчылі, што дужа багата людзей ёсьць супраць палітыкі ўраду. Людзі кажуць, што калі атакі на Афганістан працягнуцца, дык могуць адбыцца масавыя хваляваньні, каб скінуць Мушарафа”.

(Караткевіч: ) “Якая сытуацыя з уцекачамі цяпер? Ці павялічылася іх колькасьць?”

(Крушэльніцкі: ) “Мяжа паміж Пакістанам і Афганістанам закрытая. Ёсьць інфармацыя, што большасьць уцекачоў сабралася пры мяжы на афганскім баку. Ужо некалькі дзён таму там былі дзясяткі тысячаў уцекачоў, прадстаўнікі ААН казалі, што ўжо, магчыма, і сотні тысячаў там сабраліся. Чакаецца, што калі атакі працягнуцца, дык уцекачоў стане яшчэ больш”.

(Караткевіч: ) “Што ў Пакістане кажуць пра магчымы працяг атакаў на Афганістан?”

(Крушэльніцкі: ) “Тое, што атакі працягнуцца, не выклікае сумненьняў. Ужо дакладна вядома, што два важныя вайсковыя аб’екты ля Кабулу не былі зьнішчаныя. Так што сёньня іх паспрабуюць ліквідаваць”.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG