Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

ЯК У АМЭРЫЦЫ ЎСПРЫНЯЛІ ПАЧАТАК УДАРАЎ ПА АФГАНІСТАНЕ?


Радыё Свабода.

(Радкевіч: ) “Як амэрыканскае грамадзтва ўспрыняло пачатак удараў па Афганістане і прамову прэзыдэнта Джорджа Буша?”

(Навумчык: ) “Прамова Буша трансьлявалася па вялікай колькасьці тэлеканалаў, што даволі рэдка бывае, бо гэта неабавязковая справа…У Нью-Ёрку была нават прыпыненая трансьляцыя бэйсбольнага матчу – у барах і кавярнх усе пераключыліся на прамову прэзыдэнта. Усе аналітыкі тут адзначылі, што прэзыдэнт вельмі выразна разьмежаваў лідэраў талібаў, якія спансаруюць тэрарызм, і мірнае насельніцтва Афганістану. Як вядома, і перад пачаткам акцыі адплаты, і ўжо падчас яе скідваюцца гуманітанныя грузы на Афганістан. Вельмі важна таксама, што прэзыдэнт адзначыў узмацненьне захадаў бясьпекі на тэрыторыі ЗША”.

(Радкевіч: ) “А ці заўважаеш ты, Сяргей, нейкую палёгку? Бо вельмі цяжка і доўга цягнулася чаканьне – калі пачнецца?”

(Навумчык: ) “Я ўсё ж думаю, што ніхто не чакаў. Усе думалі, што і акцыя будзе доўгая, і падрыхтоўка да яе будзе доўгая. Некалі, калі атакавалі Ірак, рашэньне было прынятае літаральна за адны суткі. А зараз, паколькі мэты больш доўгатрывалыя, дык чакалася, што і рыхтавацца ўсё будзе даўжэй”.

(Радкевіч: ) “Што гэта значыць – узмацненьне захадаў бясьпекі ў ЗША, і якія функцыі новага ведамства ў галіне бясьпекі, якое ўзначаліў губэрнатара Пэнсыльваніі Томас Рыч?”

(Навумчык: ) “Новае ведамства, якое ўзначаліў даўні сябар Джорджа Буша Томас Рычы, будзе каардынаваць захады ў галіне бясьпекі. Вядома, што пачатак удараў падвысіць небясьпеку новых тэрактаў. Дата, напрыклад, была выбараная невыпадкова, бо ў панядзелак – агульнанацыянальнае сьвята – Дзень Калюмба. Людзі ня йдуць на працу, дарогі не перагружаныя – значыць, ступень рызыкі ў выпадку новых тэрактаў значна меншая. Кіраўніцтва ФБР прывяло ўсе свае аддзелы ў стане пыдвышанай гатоўнасьці, было рэкамэндавана зрабіць гэта ўсім адказным структурам, у прыватнасьці, службам бясьпекі банкаў, фірмаў і г.д. Пад ахову ўзятыя ўсе фэдэральныя будынкі на тэрыторыі ЗША. У Нью-Ёрку некалькі гадзінаў таму зьвялася 400 дадатковых патрулёў нацыянальнай гвардыі. Пад ахову ўзятыя ўсе тунэлі і мосты, якія злучаюць Мангэтан з Бруклінам, Квінстам і Нью-Джэрзі. Магчыма, будзе закрыты ўезд у Мангэтан аўтамабіляў. Пад ахову ўзятыя ўсе мячэці і сынагогі. Напрыклад, па тэлебачаньні паказалі афганскую мячэць у Квінсе – над ёй амэрыканскі сьцяг, а актывісты афганскай дыяспары заявілі, што з разуменьнем ставяцца да гэтай атакі. Асабліва гэта зразумела пасьля апошняй заявы бін Лядэна, калі стала ясна, што менавіта ён стаіць за нападамі 11 вераьсня. І апошняе. Спэцслужбы вывезьлі віцэ-прэыздэнта Дыка Чэйні ў невядомае сакрэтнае месца. Паводле канстытуцыі, віцэ-прэзыдэнт выконвае абавязкі прэзыдэнта, калі з прэзыдэнтам нешта здараецца”.

XS
SM
MD
LG