Лінкі ўнівэрсальнага доступу

АНЭКДАТЫЧНАЙ ЛІЧЫЦЬ СВАЮ СУДОВУЮ СПРАВУ ЛІДЭР МАЛАДОГА ФРОНТУ


Любоў Лунёва, Менск

Судзьдзя Мікалай Балаўнёў амаль дзьве гадзіны разглядаў адміністрацыйную справу Паўла Севярынца. Супрацоўнікі міліцыі сьцьвярджалі, што Павал кіраваў дзясяткам юнакоў, якія прыйшлі выказаць пратэст супраць продажу аўтазаводу расейцам.

Павал Севярынец запатрабаваў, каб у судзе прагледзелі апэратыўную відэастужку. На відэастужцы міліцэйскі апэратар зьняў, як Паўла затрымалі супрацоўнікі міліцыі на пачатку пікету і кінулі ў "варанок". Такім чынам, пікет адбываўся безь ягонага ўдзелу.

(Севярынец: ) "Ня можа нават быць гаворкі пра пікет, таму што менская міліцыя "перастаралася". Пасьля выбараў яны імгненна рэагуюць на любыя праявы апазыцыйнасьці, і гэтым разам літаральна некалькі сэкундаў, як сьведчыць і відэастужка, працягвалася пікетаваньне.

Судзьдзя ў разгубленасьці. Таму, калі ён заслухаў усе паказаньні, рапарты, сьведкаў, вырашыў абвесьціць перапынак. Відаць, ён ня ведае, што рабіць.

Міліцыянты не падалі ніякай доказнай базы таго, што арганізатарам пікету зьяўляюся менавіта я. Можна безумоўна выказаць ім падзяку за тое, што яны так дапамагаюць пазьбягаць адказнасьці за несанкцыянаваныя ўладамі акцыі — хапаюць хутчэй, чым трэба. Ну, сытуацыя папросту анэкдатычная. Гэта характарызуе і сёньняшнюю сытуацыю ў Беларусі".

Гэта быў камэнтар лідэра Маладога Фронту з судовай залі Заводзкага суду.
Прысуд абвесьцяць у панядзелак.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG