Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У МЕНСКУ ЗЬБІЛІ Й АБРАБАВАЛІ ВЯДОМАГА СЬПЕВАКА ЛЯВОНА БАРТКЕВІЧА


Алег Грузьдзіловіч, Менск



Ад удараў Барткевіч страціў прытомнасьць. Ачуняўшы, высьветліў, што зьніклі 3500 даляраў, некалькі залатых пярсьцёнкаў і мабільны тэлефон. Дарэчы, сьпявак лічыць, што гэты тэлефон неяк спрычыніўся да нападу. Барткевіч згадвае, што апошнім часам тэлефон працаваў дрэнна, нібыта яго праслухоўвалі. "Адкуль яны ведалі, што ў мяне былі такія грошы?" — зьдзіўляецца Барткевіч.

Крымінальную справу па гэтым факце распачаў Цэнтральны райаддзел міліцыі. Міліцыянты цяпер дапытваюць аднаго з рабаўнікоў, якога ўдалося затрымаць неўзабаве пасьля нападу на Барткевіча. Сьледчыя кажуць, што ўжо маюць зьвесткі пра двух другіх рабаўнікоў, але пакуль тыя не затрыманыя.

Пра свой цяперашні стан Лявон Барткевіч паведамляе, што "адчувае сябе не найлепшым чынам, баляць рэбры і галава". Аднак у шпіталь Барткевіч класьціся не зьбіраецца, мяркуючы, што падлечыцца дома.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG