Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

ЛІТОЎСКІЯ САЦЫЯЛ-ДЭМАКРАТЫ ТАКСАМА НЯ ЛІЧАЦЬ БЕЛАРУСКІЯ ВЫБАРЫ ДЭМАКРАТЫЧНЫМІ


Юры Дракахруст, Прага

Некалькі дзён таму прэзыдэнт Літвы Адамкус зьвярнуў увагу на тое, што заявы некаторых дэпутатаў Сойму ад сацыял-дэмакратычнай партыі супярэчаць стратэгічным накірункам літоўскай зьнешняй палітыкі. Ён меў на ўвазе выступы дэпутатаў, якія схарактарызавалі прэзыдэнцкія выбары у Беларусі, як свабодныя і дэмакратычныя.

Сёньня прэсавы сакратар Сацыял-дэмакратычнай партыі патлумачыў, што выказваньні некаторых сябраў партыі не азначаюць зьменаў у пазыцыі ўраду і партыі. Разам з тым, ён адзначыў, што сацыял-дэмакраты падтрымліваюць меркаваньне эўрапейскіх арганізацыяў пра недапушчэньне ізаляцыі Беларусі. “Мы будзем працягваць дыялёг зь Беларусьсю на ўрадавым ўзроўні, будзем пашыраць эканамічнае, культурнае і іншае супрацоўніцтва” – заявіў сп-р Кіркілас. Ён адхіліў абвінавачаньні ў тым, што такім чынам літоўскія сацыял-дэмакраты падтрымліваюць уладу Лукашэнкі. “Нашая партыя ніколі не пагодзіцца з абвінавачаньнямі, што мы нібыта падтрымліваем аўтакратыю ці палітыкаў, якія імкнуцца захаваць уладу любой цаной,” – заявіў прэсавы сакратар Сацыял-дэмакратычнай партыі Літвы.

XS
SM
MD
LG