Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ВАРТА МОЛАДЗІ Ў КУРАПАТАХ ПРАЦЯГВАЕЦЦА


Радыё Свабода.

(Соусь: ) “Сёньня раніцай будаўнічая тэхніка пачала працаваць літаральна ў пяці мэтрах ад крыжоў. Моладзь мела гутарку з прарабам будоўлі. Той сказаў, што мусіць працаваць па загадзе – 20 мэтраў у дзень, інакш будаўнікоў звольняць. Наконт магілаў бязьвінна пакараных прараб сказаў: “Гэта ўсё пустое”.

Сёньня ж тут сябры КХП БНФ усталявалі яшчэ два крыжы. Дарэчы менавіта сёньня былі пададзеныя заявы ў гарвыканкам і аблвыканкам на правядзеньне мітынгу і жалобнага шэсьця на Дзяды.
Побач са мной знаходзіцца сябар Сойму КХП БНФ Валеры Буйвал”.

(Буйвал: ) “Мы падавлі заявы на нядзелю, 28 кастрычніка, каб правесьці шэсьце ў Менску і жалобны мітынг у Курапатах у дзень ушанаваньня памяці продкаў Дзяды. Збор адбудзецца 28 кастрычніка ў 11:30 у сквэры на бульвары Талбухіна, потым людзі з крыжамі, абразамі і сьвечкамі пройдуць па праспэкце Скарыны ў Курапаты, і тут з 15 да 17 гадзін адбудзецца жалобны мітынг”.

(Соусь: ) “У гэтыя хвіліны яшчэ працягваецца круглы стол па праблеме Курапатаў, а побач са мной сябар Маладога Фронту Аляксей Таўстоў. Пры якой умове маладафронтаўцы сыдуць з Курапатаў? Якія гарантыя патрэбныя вам, каб вы зьнялі намёты і пакінулі гэтае месца?”

(Таўстоў: ) “Мы спынім дзяжурства толькі ў тым выпадку, калі тут больш ня будзе весьціся будоўля дарогі, і калі пабачым, што будоўля вядзецца ў іншым месцы – а менавіта зь іншага боку дарогі. Ніякія дакумэнты нас не задавальняюць”.

(Ціхановіч: ) “Ганна, мяне цікавіць вось што. Тыя людзі, што там знаходзяцца, якім чынам яны змаглі ахвяраваць гэтай справе столькі часу?”

(Соусь: ) “Я сёньня размаўляла з многімі людзьмі. Гэта студэнты, работнікі. Яны мяняюцца і спрабуюць спалучаць работу і вось гэтую варту. Вось Аляксей Таўстоў скажа пра гэта”.

(Таўстоў: ) “У нас тут шмат хто. Ёсьць вартаўнік, ёсьць студэнты менскіх ВНУ. Шмат хто застаецца на ноч, некаторыя нават тут жывуць – з вучобы адразу сюды, адсюль – на вучобу”.


XS
SM
MD
LG