Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЧЫГІРУ НЕ ДАЮЦЬ БАРАНІЦЬ СЫНА


Алег Грузьдзіловіч, Менск

Як вядома, раней сьледчыя не дазволілі маці Аляксандра Юліі Чыгір стаць абаронцай сына. Яе незаконна, як яна лічыць, абвесьцілі сьведкай у гэтай справе. Цяпер аналягічныя дзеяньні бяруць адносна бацькі — Міхаіла Чыгіра.

Напрыканцы мінулага тыдня Чыгір-малодшы хадайнічаў, каб бацька быў ягоным абаронцам у судзе, і вось сёньня Міхаіла Чыгіра выклікалі да сьледчых на допыт . Экс-прэм'ер лічыць, што яго таксама хочуць абвесьціць "сьведкам" , каб не дапусьціць да абароны сына і ўскладніць абарону на будучым працэсе.

"Гэта яшчэ адзін доказ палітычнага характару перасьледу майго сына", — пракамэнтаваў падзею Міхаіл Чыгір.

XS
SM
MD
LG