Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

ПРАКУРОР ПРАПАНАВАЎ ДАЦЬ СЫНУ ВІНЬНІКАВАЙ ДВА ГАДЫ ПАПРАЎЧЫХ РАБОТ


Алег Грузьдзіловіч, Менск

На сёньня судовае расьсьледаваньне завершанае, прайшлі спрэчкі бакоў, пасьля чаго Сяргей Віньнікаў і трое абвінавачаных разам зь ім грамадзянаў выступілі з апошнім словам. Аднак невядома, ці прызнаў хто зь іх сваю віну.

Нагадаю, спачатку Віньнікаву пагражала пакараньне да 10 гадоў турмы, але частка абвінавачаньняў, відаць, не пацьвердзілася, бо пракурор запрасіў для абвінавачанага толькі два гады папраўчых работ. Чакаецца, што заўтра абвесьцяць прысуд.


XS
SM
MD
LG