Лінкі ўнівэрсальнага доступу

АДЗІН БЕЛАРУСКІ РУБЕЛЬ ЗРАБІЛІ РОЎНЫМ АДНОЙ УКРАІНСКАЙ ГРЫЎНІ


Юры Сьвірко, Менск

Сёньня "палата прадстаўнікоў" ратыфікавала шэраг міжнародных угодаў, а сярод іх — пагадненьне паміж урадамі Беларусі ды Ўкраіны пра ўмовы разьмяшчэньня і абслугоўваньня дыпляматычных прадстаўніцтваў.

Як напісаў у адмысловым лісьце ўжо былы прэм'ер Уладзімер Ярмошын, неабходнасьць гэтае ратыфікацыі выкліканая тым, што першы артыкул угоды не адпавядае беларускаму закону пра платы за зямлю. Закон патрабуе, каб арэндная плата была не ніжэйшая за стаўку зямельнага падатку, а пагадненьне з Украінай вызначае, што яна будзе плаціць за ўчастак амаль на паўгектара для сваёй амбасады на вуліцы Камуністычнай у Менску толькі 1 беларускі рубель на год. Паводле цяперашняга курсу, гэта толькі адна пятнаццатая частка аднаго амэрыканскага цэнту.

Беларусь жа за такую ж плошчу ў Кіеве будзе штогод плаціць 1 грыўню, альбo пятую частку аднаго даляру ЗША.

Гэткая розьніца ў 300 разоў выклікала зьдзіўленьне старшыні эканамічнае камісіі "палаты прадстаўнікоў" Аляксея Ваганава, бізнэсоўца й былога кіраўніка фірмы "Лада-ОМС".

Аднак намесьнік міністра замежных справаў Аляксандар Герасіменка патлумачыў, што гэта сымбалічная цана, і да таго ж участак у Кіеве для амбасады Беларусі два гады таму купілі за 509 тысяч даляраў, хаця пачатковы рынкавы кошт скаладаў 2 мільёны даляраў.

Паводле спадара Герасіменкі, дзякуючы ратыфікаванай сёньня ўгодзе Беларусь будзе штогод эканоміць 73 500 даляраў, бо арэнда аднаго квадратнага мэтру ў цэнтры Кіева каштуе 35 даляраў.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG