Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“НЕВЯДОМЫ ІНЖЫНЭР-БУДАЎНІК ГЕНАДЗЬ НАВІЦКІ ПРЫЗНАЧАНЫ НОВЫМ ПРЭМ’ЕРАМ БЕЛАРУСІ”


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава

Новы прэм’ер – асоба малавядомая, яго афіцыйны жыцьцяпіс не займае і паловы старонкі машынапіснага тэксту, – піша сёньня Rzecz Pospolita і распавядае пра былыя пасады Генадзя Навіцкага, зьвязаныя з кар’ерай будаўніка і працай у Магілёўскім абкаме партыі. Газэта падае меркаваньне беларускай апазыцыі, паводле якога Лукашэнка прызначыў Навіцкага, бо хоча мець прэм’ера, які быў бы цалкам яму падпарадкаваны, а таксасма прэм’ера без аўтарытэту, які меў Уладзімер Ярмошын.

Сярод прычынаў адстаўкі Ярмошына Rzecz Pospolita адзначае сувязі былога прэм’ера з канкурэнтамі Лукашэнкі ў часе прэзыдэнцкіх выбараў, а таксама яго беспасярэднія кантакты з Масквой.

У артыкуле таксама паведамляецца, што Генадзь Навіцкі раней працаваў з Уладзімерам Ганчарыкам – галоўным супернікам Лукашэнкі падчас мінулых прэзыдэнцкіх выбараў. Навіцкі адназначна ня будзе прэм’ерам з выразнай пазыцыяй, – цытуе Rzecz Pospolita лідэра Народнай Грамады Міколу Статкевіча.

Прызначэньне яшчэ мусіць зацьвердзіць парлямэнт, але гэта будзе толькі фармальнасьць, – гаворыцца ў сёньняшнім артыкуле аўтарытэтнай польскай газэты Rzecz Pospolita.


XS
SM
MD
LG