Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У РАГАЧОВЕ ЖОРСТКА ЗЬБІЛІ ЗУБРОЎЦАЎ


Казімер Яноўскі, Рагачоў

21-гадовага Зьмітра Шкулькова і ягонага паплечніка Івана Скуратовіча пры канцы мінулага тыдня шасьцёра хуліганаў перастрэлі ля пад'езду дому, дзе знаходзіцца мясцовае аддзяленьне "Грамадзянскіх ініцыятываў". Было гэта а 17-й гадзіне, калі Зьміцер пасьля працы ішоў зь сябром да кіраўніка "Ініцыятываў" Уладзімера Тамковіча.

Ваяўніча настроеныя незнаёмцы, сярод якіх вылучаліся двое старэйшых, дапытваліся ў Зьмітра ды Івана, зь якой нагоды яны ідуць у пад'езд. Асабліва раздражніў іх значок "Зубра" на грудзях Скуратовіча. Пачаліся абразы. Шкулькова нечым цьвёрдым ударылі па галаве гэтак, што ён адляцеў і яшчэ раз стукнуўся галавою аб сьцяну. Пабілі губу Івану Скуратовічу.

Спадар Шкулькоў паведаміў, што пасьля нападу зьвяртаўся па дапамогу лекараў. Тыя канстатавалі страсеньне мозгу і раілі стацыянарнае лячэньне. Зьміцер паспадзяваўся на свой малады арганізм. Аднак галаўны боль не спыніўся. Да таго ж, як сказаў Зьміцер, у яго пагоршаў зрок.

Шкулькоў і Скуратовіч на мінулых прэзыдэнцкіх выбарах актыўна агітавалі за адзінага дэмакратычнага кандыдата. Абодва былі незалежнымі назіральнікамі на выбарчых участках: Зьміцер — у Рагачове, Іван — у Доўску. Яны мяркуюць, што менавіта іхная грамадзкая дзейнасьць стала прычынай нападу.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG