Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У ГОРАДНІ ПАЧАЎСЯ СУД НАД АДНЫМ ЗЬ СЯБРАЎ КАМАНДЫ ГАНЧАРЫКА


Сяргей Астраўцоў, Горадня

Мікалай Салянік патлумачыў у судзе, што ён падаў заяву, каб правесьці сустрэчу з выбарцамі на пляцы Леніна, а таксама яшчэ ў трох месцах. Затым такую ж заяву накіраваў і сам Уладзімер Ганчарык. Гарвыканкам даў адказ: ня можам аказаць садзеяньне і даць згоду.

У Ленінскай раённай выбарчай камісіі адказалі болей канкрэтна: "Адмовіць. Сустрэчы праводзіць толькі ў памяшканьнях". Даверанай асобе выдалі пры гэтым складзены камісіяй графік сустрэчаў з кандыдатамі. Графік гэты ня быў ні з кім узгоднены і не зацьверджаны. Паводле яго Ўладзімер Ганчарык павінен быў 30-га жніўня сустрэцца з выбарцамі ў невялікай залі кінатэатра імя Пушкіна.

Уладзімер Ганчарык вырашыў размаўляць зь людзьмі там, дзе яны зьбяруцца самі. У кінатэатры нікога не было. А на пляцы сабралася некалькі тысяч чалавек. Там і адбылася сустрэча.

У суд не прыйшлі міліцыянты, якія складалі пратакол. Таму разбор справы працягнецца заўтра.

XS
SM
MD
LG