Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“ИНТЕРФАКС” У СУБОТУ НАПАЛОХАЎ ЛУКАШЭНКУ ЗАМАХАМ


Альгерд Невяроўскі, Менск

Паводле "Інтэрфаксу", сёньня раніцай у рэдакцыі газэтаў "Советская Белоруссия" й "Народная воля" па факсу прыйшлі паведамленьні, пра тое, што тэракт рыхтуе невядомая раней групоўка "Расейска-беларускі славянскі саюз".

У рэдакцыях гэтых газэтаў сёньня выходны дзень, і нікога з супрацоўнікаў на месцы не было. Тыя з журналістаў, з кім удалася зьвязацца, гавораць, што ўпершыню чуюць пра гэтае паведамленьне. У менскім бюро "Інтэрфаксу" таксама нічога не змаглі паведаміць, адкуль стала вядома пра факсы тэрарыстаў.

Шэф цэнтру інфармацыі й грамадзкіх сувязяў КГБ Беларусі Фёдар Котаў сказаў нашаму радыё, што не валодае ніякай інфармацыяй адносна магчымых тэрактаў у Мазыры.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG