Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ДЫК ЦІ ПАГРАЖАЕ ПРАЕКТ РЭКАНСТРУКЦЫІ КАЛЬЦАВОЙ ДАРОГІ КУРАПАТАМ?


Ягор Маёрчык, Менск

Плянуецца, што ўжо ў панядзелак 1 кастрычніка частка Менскай кальцавой дарогі ў раёне ўрочышча Курапаты будзе закрытая на рэканструкцыю. Адновіцца рух толькі налета, у лістападзе.

За гэты час будаўнікі плянуюць зрабіць наступнае. Па-першае, ля ўрочышча пабудуюць два падземныя пераходы.

Другое, у раёне вуліцы Мірашнічэнкі зьявяцца дзьве аўтамабільныя пляцоўкі, кожная на 40 аўтамабіляў.

Трэцяе, праезная частка насупраць пахаваньняў пашырыцца на 15 мэтраў. Такім чынам, 6 аўтамабільных палосаў шырынёй агулам на 32 мэтры.

Чацьвертае, будаўнікі ўсталюць спэцыяльныя пліты на тым месцы, дзе кальцавая дарога некалі разрэзала ўзвышша з пахаваньнямі.

Працягвае дырэктар інстытуту "Белгіпрадор" Аляксей Фёдараў — установы, якая распрацоўвала праект рэканструкцыі кальцавой дарогі.

(Фёдараў: ) "У межах выемкі будуць прадугледжаныя спэцыяльныя канструкцыі, якія будуць забясьпечваць надзейнасьць і ўстойлівасьць гэтых схілаў. Яны будуць абавязкова адлюстроўваць сутнасьць таго месца, дзе праходзіць дарога".

На мапе, якую мне паказалі ў інстытуце "Белгіпрадор", сапраўды бачна, што кальцавая дарога не закранае пахаваньні. І разам з гэтым Аляксей Фёдараў чарговы раз зазначае:

(Фёдараў: ) "Зроблена ўсё, каб ні ў якім разе тое, што тут знаходзіцца, не закрануць. Гэта непахісна. Паўтаруся, траса спраектаваная такім чынам, што не парушае ўсяго таго, што тут ёсьць. Мы пашыраемся ў межах дарогі, якая там сёньня праходзіць. І не перасоўваемся ні налева, ні направа".

Спадар Фёдараў дадаў, што кантраляваць хаду рэканструцыі дарогі будуць спэцыялісты Інстытуту гісторыі Нацыянальнай Акадэміі навук.

З тым, што будаўнічыя працы не закрануць магілы, згодная і былая супрацоўніца інстытуту "Белпрампраект" Мая Кляшторная, якая таксама знаёмая з плянам рэканструкцыі. Аднак яна бачыць небясьпеку для Курапатаў у іншым:

(Кляшторная: ) "Гэтая дарога — першай катэгорыі. Дарога, калі мае першую катэгорыю, то мае права на абслугоўваньне — і ўлева, і ўправа захопліваць зямлю да 200 мэтраў. Што такое нарматыўныя 200 мэтраў? Гэта зьнішчэньне Курапацкага ўрочышча".

Мая Кляшторная пагаджаецца з думкай, што "праблемы Курапатаў" сёньня магло б не існаваць зусім. Калі б у свой час беларускія ўлады на практыцы, а не на словах надалі ўрочышчу адмысловы статус ахоўнай тэрыторыі, добраўпарадкавалі яе і збудавалі на месцы масавых расстрэлаў мэмарыяльны комплекс.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG