Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ПАВОДЛЕ АНАЛІТЫКАЎ, ТЭРАРЫСТЫ НЯ СПЫНЯЦЦА ПЕРАД ВЫКАРЫСТАНЬНЕМ ХІМІЧНАЙ ЗБРОІ


Вячаслаў Ракіцкі, Прага

Аналітыкі ў пытаньнях нацыянальнай бясьпекі мяркуюць, што амэрыканцы павінны звыкнуцца з думкай, што напады на Нью-Ёрк і Вашынгтон былі не апошнімі спробамі тэрарыстаў дэстабілізаваць краіну. Наступныя тэракты могуць быць ажыцьцёўленыя з дапамогай хімічных і біялягічных сродкаў.

ЗША лідэрам у сьвеце ў вайсковай магутнасьці. Тэрарысты маюць нашмат меней рэсурсаў, таму яны выкарыстоўваюць нетрадыцыйную зброю. Два тыдні таму ў якасьці зброі яны выкарысталі загружаныя палівам пасажэрскія авіяляйнэры. Цяпер ЗША ўзмоцнілі бясьпеку ў аэрапортах і паўтарыць аналягічны напад падаецца малаверагодным. Таму амэрыканскія аналітыкі папярэджваюць, што тэрарысты абсалютна здольныя ажыцьцявіць яшчэ больш жахлівыя напады.

Адзін з такіх аналітыкаў – адстаўны палкоўнік Кэнэт Алярд, афіцэр службы бясьпекі, – растлумачыў такі варыянт магчымых дзеяньняў тэрарыстаў карэспандэнту Радыё Свабода:

(Алярд: ) “Калі яны маюць сродкі бясьпекі, фанатызам і поўную, поўную адсутнасьць маральнасьці, каб нешта падобнае гэтаму зрабіць, то могуць гэта зрабіць. І вы сапраўды ня маеце рацыі, калі не дапушчаеце, што яны могуць зьдзейсьніць нешта такое. Я думаю, што ёсьць толькі адно тлумачэньне таму, што яны ня выкарысталі ядравую зброю: яны проста пакуль што ня маюць яе.”

Іншы адстаўны вайсковы афіцэр службы бясьпекі, Пітэр Піторы, лічыць, што эфэктыўным спосабам для ўжываньня хімічнай ці біялягічнай зброі зьяўляюцца сельскагаспадарчыя маленькія аднаместныя самалёты, якія звычайна распыляюць пэстыцыды.

Яшчэ больш просты спосаб, паводле Піторы, -- паслаць тэрарыстаў у ЗША, прыкладам, на Вашынгтонскі вакзал ці два аэрапорты гораду – Нацыянальны аэрапорт Рэйган і Міжнародны аэрапорт Далас. Паводле сцэнару Піторы, агенты адкаркуюць пляшачку зь невялікай колькасьцю атруты, прыкладам, батуліну. Маленькія часьцінкі таксіну выйдуць у паветра і зьнішчаць кожнага на адлегласьці соцен ярдаў хутчэй за хвіліну, залежна ад паветраных плыняў і колькасьці выпушчанай атруты.

Піторы кажа, што напады ў такіх месцах не абавязкова зьнішчаць кожнага ў Вашынгтоне, але вынікам будзе бязладзьдзе ў Вашынгтоне. Ён сказаў, што першым часам запатрабуюцца гадзіны, нават дні, каб вызначыць, што выклікала сьмяротныя выпадкі, таму што патолягаанатамы ня змогуць увайсьці на тэрыторыю, апрацаваную атрутай, каб адшукаць і ўскрыць цела нябожчыка.

Іншы вельмі ўражальны адрасат хімічнай і біялягічнай зброі – гарадзкая сыстэма пастаўкі вады.

“Гэта найбольш бясьпечны і просты спосаб дадаць атруту ў рэзэрвуар. І толькі Бог ведае, колькі мы маем тут, у Вашынгтоне, рэзэрвуараў.”

Але, паводле Піторы, абараніць басэйн значна прасьцей, чым паветра. Тым ня менш, усяроўна запатрабуюцца дзеля гэтага вялікія высілкі.

У Алярда запыталіся, ці залежаць наступныя атакі ад таго, што Злучаныя Штаты распачнуць апэрацыю адплаты супраць тэрарыстычнай арганізацыі Аль Каеда, якой кіруе Усама бін Ладэн. Ён адказаў, што амэрыканцы могуць чакаць новага перасьледу, незалежна ад таго, якім будзе адказ войска ЗША.

“Гэта можа здарыцца незалежна ад таго, што мы будзем рабіць. Усё што ён, бін Ладэн, хоча рабіць, ён робіць. Так выглядае вайна, у якую мы ўвайшлі.”

Гэтыя і іншыя аналітыкі згодныя ў тым, што цяпер ЗША ці нейкая іншая краіна мала што можа зрабіць, каб запабегчы тэрарыстам у іхным паляваньні на людзей. Вынікам, перадусім кожная нацыя мае разумець, што такія тэракты цалкам верагодныя, быць напагатове і ня даць тэрарыстам аслабіць сваю рашучасьць.
XS
SM
MD
LG