Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СТЭФАН ГОРЫС: СТАТУС СПЭЦЫЯЛЬНА ЗАПРОШАНАГА НЯ БУДЗЕ АДНОЎЛЕНЫ БЕЗ ВЫКАНАНЬНЯ АФІЦЫЙНЫМ МЕНСКАМ ШЭРАГУ ЎМОВАЎ БЮРО ПА РАДЫ ЭЎРОПЫ


Валер Каліноўскі, Страсбург

(Карэспандэнт: ) “Што азначае Вашая прапанова спыніць ізаляцыю Беларусі і супрацоўніцтва з абодвума бакамі, як афіцыйным, так і апазыцыйным?”

(Горыс: ) “У гэты момант Беларусь увогуле ня мае статусу ў Парлямэнцкай асамблеі. Гэта адзіная краіна ў Эўропе, разам за Манакам, у такой сытуацыі. Я лічу, што дзеля інтэграцыі ў Эўропу, якая была б на карысьць беларускаму народу, важна пачаць канструктыўны дыялёг паміж грамадзянскай супольнасьцю і ўладамі. Гэта азначае, што мы чакаем істотных канкрэтных крокаў ад беларускіх уладаў з аднаго боку, а з другога, нам трэба перагледзець статус Беларусі ў гэтай Парлямэнцкай асамблеі. Цяпер статус спэцыяльна запрошанай краіны прыпынены. Але гэты статус – гэта інструмэнт для дэмакратыі і пераходу, дзеля таго каб прысутнічаць на нашых паседжаньнях, вучыцца, як разьвівацца ў накірунку дэмакратыі. Я лічу важным, каб мы мелі сталыя запросіны для дэлегацыі, дзеля таго каб мы маглі патрабаваць ад ураду пераменаў”.

(Карэспандэнт: ) “Сп. Станкевіч, парадстаўнік Літоўскага сэйму, прапанаваў, каб на асамблею запрашалі ў статусе госьця і афіцыйныя дэлегацыі, і прадстаўнікоў беларускай апазыцыі. Як Вы ставіцеся да гэтага?”

(Горыс: ) “Гэта так, і сёньня менавіта так адбылося. Запрошаны сп. Лябедзька, які цяпер у Страсбургу. Сябры “нацыянальнага сходу”, такія як сп. Навасяд, які, я лічу, зь лібэральнай пратыі і досыць крытычны ў адносінах да ўраду, таксама тут у складзе дэлегацыі. Для мяне не праблема, каб сп. Лябедзька ці нават іншыя прысутнічалі на сустрэчах у Старсбургу. Адначасна, калі мы пераглядаем сытуацыю са статусам спэцыяльна запрошанага, гэтае рашэньне можа адносіцца толькі да членаў парлямэнту”.

(Карэспандэнт: ) “Калі, вы думаеце, Беларусь можа зноў атрымаць статус спэцыяльнеа запрошанага?”

(Горыс: ) “Гэта ня мне вырашаць. Гэта будзе пастанова Бюро. Але мы рэкамэндавалі Бюро ўзяць гэта для разгляду. Яны будуць разглядаць і прапануюць умовы, што яны хацелі б бачыць ад беларускага ўраду, перад тым, як статус спэцыяльна запрошанага вернецца. Гэта павінны быць канкрэтныя крокі, якія павінны быць зробленыя хутка. Я асабіста спадзяюся, што такія крокі будуць зроблены як найхутчэй”.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG