Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

ШТО СЁНЬНЯ АДБЫВАЕЦЦА Ў КУРАПАТАХ?


Радыё Свабода.

(Радкевіч: ) “Ганна, ці пацьвярджаецца інфармацыя, што пастаўленыя ўчора крыжы, зьнесеныя?”

(Соусь: ) “Не, яны стаяць. Але дрэвы, да якіх былі прымацаваныя абразы і надпісы “Тут было зьнішчана 200 тысяч чалавек”, ужо паваленыя. Некалькі гадзінаў таму, калі я прыехала, яны яшчэ ляжалі на зямлі, а цяпер іх вывезьлі. Некалькі хвілінаў таму сябры Маладога Фронту ўсталявалі вялікі крыж менавіта ў тым месцы, дзе цяпер ідуць будаўнічыя работы. Адметна, што ў часе, калі гэта адбывалася, сюды пад’ехалі некалькі машынаў і выйшлі нейкія начальнікі. Я зьвярнулася да іх з пытаньнем, што будуць рабіць, ці зьнясуць крыж? Адказ быў нэрвовы – “Мы поставим крест на этом всем”.

(Радкевіч: ) “Колькі там знаходзіцца актывістаў?”

(Соусь: ) “Каля 10 чалавек з Маладога Фронту, некалькі чалавек з КХП БНФ, і яшчэ некалькі беспартыйных”.

(Радкевіч: ) “Малады Фронт і КХП БНФ заклікалі, каб людзі прышлі ў Курапаты для пратэсту…”

(Соусь: ) “Заклікі былі, але прыйшло зусім няшмат людзей. Актывісты Маладога Фронту паведамілі, што заўтра яны прывязуць яшчэ 5-6 крыжоў і ўсталююць іх паўсюль. Ну і вось я бачу, што людзі пачынаюць падыходзіць. Відаць, таму што скончыўся працоўны дзень”.

XS
SM
MD
LG