Лінкі ўнівэрсальнага доступу

КІРАЎНІКІ ТЭЛЕБАЧАНЬНЯ ЗНОЎ НЕ ЗЬЯВІЛІСЯ НА СУД ПА ПАЗОВЕ МІХАІЛА ЧЫГІРА


Алег Грузьдзіловіч, Менск

Замест сябе яны прыслалі на працэс юрыдычных кансультантаў, але Міхаіла Чыгіра гэта не задаволіла, і працэс перанесьлі на заўтра.

Адвакатка Юлія Чыгір лічыць такія паводзіны адказчыкаў "зьняважлівымі і невыпадковымі".

(Юлія Чыгір: ) "Яны лічаць у гэтай дзяржаве, што знаходзяцца на асобым рахунку, ім дазволена ўсіх ігнараваць, бо ім прэзыдэнт дае такія даручэньні... Ні ў воднай дзяржаве сьвету нельга называць чалавека злодзеем, калі гэта не даказана ў судзе, а на наш адрас гэта гаварылася па некалькі разоў у кожнай перадачы", — сказала Юлія Чыгір, якая таксама лічыць недапушчальным разьбіральніцтва на пазоў без адказчыкаў.

На сёняшнім паседжаньні судзьдзя Аніськевіч пасьпеў вырашыць лёс хадайніцтва, падрыхтаванага прадстаўнікамі тэлебачаньня . Адхілілі іхную просьбу запрасіць экспэртам літаратуразнаўцу, які б ацэньваў выказваньні Новікава, Пракопава ды іншых супрацоўнікаў тэлебачаньня на адрас сям'і Чыгіроў.

Судзьдзя пастанавіў, што ён і сам можа разабрацца ў тым, ці былі гэтыя выказваньні зьняважлівымі.

XS
SM
MD
LG