Лінкі ўнівэрсальнага доступу

НА СЁНЬНЯ Ў СЬПІСЕ АХВЯРАЎ ТРАГЕДЫІ 11 ВЕРАСЬНЯ 6894 ЧАЛАВЕКІ


Радыё Свабода.

(Навумчык: ) “Галіна, як успрынялі амэрыканцы прамову прэзыдэнта?”

(Прыгара: ) “Тут трэба прывесьці адзін вельмі яскравы прыклад. Адбываўся хакейны матч паміж камандамі Нью-Ёрку і Пэнсыльваніі. Падчас матчу адміністрацыя стадыёну проста ўключыла ўрывак прамовы прэзыдэнта. Стадыён выбухнуў. Людзі патрабавалі працягнкуць трансьляцыю. Хакейны матч быў прыпынены і ўвесь стадыён глядзеў прамову прэзыдэнта. Людзі ўставалі разам з кангрэсмэнамі на экране”.

(Навумчык: ) “Галіна, а што новага ў справе ахвяраў? Мы дагэтуль ня ведаем імёнаў беларускіх грамадзянаў, якія пацярпелі. Што адбываецца з ідэнтыфікацыяй ахвяраў?”

(Прыгара: ) “Учора на 900 чалавек павялічыўся сьпіс тых, каго пакуль лічаць зьніклымі бязь вестак. У гэтую лічбу патрапілі людзі зь іншых гарадоў і краінаў, сваякі якіх паведамілі, што ня маюць зьвестак пра сваіх родных, што працавалі ў будынках Сусьветнага гандлёвага цэнтру. Такім чынам лічба ахвяраў далёка перасягнула 6 тысяч і наблізілася да 7 тысяч – зараз гэта 6894”.

(Навумчык: ) “Галіна, у трансьляцыях CNN мы бачым, што у рунінах Сусьветнага гандлёвага цэнтру працягваецца пажар. Што там адбываецца?”

(Прыгара: ) “Пажар працягваецца ў трох месцах, і гэта вельмі ўскладняе працу ўратавальнікаў. Людзі, які трапляюць у месцы, пад якімі ідзе пажар, скардзяцца, што ў іх плавіцца абутак. Нават сабакі, што там працуюць, маюць завязаныя лапы. Ужо вывезена 68 тысячаў тон друзу. Апэрыцыя ўсё яшчэ называецца выратавальнай, хоць, як сказаў мэр Нью-Ёрку Джуліяні, надзеі, што некага яшчэ ўдасца знайсьці жывым, вельмі і вельмі слабыя. Але, як сказаў мэр, вельмі важна, каб выратавальнікі здолелі знайсьці парэшткі ўсіх целаў. Учора адзін зь інжынэраў, які там працуе на завалах, калі ў яго запыталі, ці ёсьць там рэшткі, напрыклад, кампутараў ці мэблі, сказаў, што няма, усё ператварылася ў пыл. Хутчэй за ўсё, і парэшткі шмат якіх людзей ператварыліся ў пыл таксама. Як гэта не жахліва гучыць, менавіта гэтым пылам і быў пакрыты Нью-Ёрк”.

(Навумчык: ) “Якія пляны на будучае. Мы ведаем, што мэр Джуліяні ўжо заяўляў, што будынкі будуць адноўленыя адзін да аднаго”.

(Прыгара: ) “Учора выканаўчы кіраўнік сусьветнага гандлёвага цэнтру Лэры Сільвэрштэйн заявіў, што ня будзе адноўлены Сусьветны гандлёвы цэнтар у такім выглядзе, які ён быў. На месцы двух 110-павярховых хмарачосаў будуць пабудаваныя чатыры 50-павярховыя будынкі, што кампэнсуе тыя офісныя плошчы, якія тут былі раней. Ну і вядома, на месцы трагедыі будзе пабудаваны мэмарыяльны комплекс”.


XS
SM
MD
LG