Лінкі ўнівэрсальнага доступу

АФІЦЫЙНЫ МЕНСК ПАДТРЫМВАЕ ЗША Ў БАРАЦЬБЕ З ТЭРАРЫЗМАМ


Юры Сьвірко, Менск

(Латушка: ) "Мы салідарныя са Злучанымі Штатамі Амэрыкі ў іхным імкненьні выкараніць тэрарызм як зьяву і прыцягнуць да адказнасьці канкрэтных асобаў, якія зьвязаныя з актамі тэрарызму ў Нью-Ёрку й Вашынгтоне".

(Карэспандэнт: ) "Ці значыць гэта, што Беларусь зробіць яшчэ нейкія дадатковыя крокі?"

(Латушка: ) "Беларусь салідарная са Злучанымі Штатамі Амэрыкі ў барацьбе супраць тэрарызму. Мы гаварылі раней і гаворым зараз аб тым, што неабходна аб'яднаць намаганьні міжнароднай супольнасьці ў барацьбе з такім злом, якім зьяўляецца міжнародны тэрарызм — чума ХХІ-га стагодзьдзя", — сказаў прэсавы сакратар беларускага МЗС Павал Латушка.

Ён таксама паведаміў, што Міністэрства замежных справаў папярэдзіла ўсе дыпляматычныя прадстаўніцтвы Беларусі ў замежжы пра неабходнасьць зрабіць дадатковыя захады бясьпекі праз мажлівасьць новых тэрарыстычных актаў і ўдараў у адказ з боку ЗША.

А міністар замежных справаў Міхаіл Хвастоў заявіў сёньня, што замагацца трэба як з тэрарызмам, гэтак і з тэрарыстамі, і дадаў, што калі будуць доказы віны некага ва ўчыненьні або арганізацыі злачынства, дык вінаватыя мусяць быць перададзеныя суду й пакараныя.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG