Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“СВОБОДНЫЕ НОВОСТИ” ВЫЙДУЦЬ У ПАНЯДЗЕЛАК


Ганна Соусь, Менск

Старшыня Дзяржкамдруку Міхаіл Падгайны ануляваў свой ліст у выдавецтва "Беларускі дом друку", якім раней загадаў спыніць выпуск "Свободных новостей" на няпэўны тэрмін. Сёньня галоўны рэдактар газэты атрымаў ад Міхаіла Падгайнага пісьмовае пацьверджаньне гэтага рашэньня. Гаворыць Аляксандар Уліцёнак:

(Уліцёнак: ) "У Доме друку кажуць, што, калі такая папера будзе, то газэта павінна выйсьці, і гэта здарыцца ў панядзелак. Канфлікт са спадаром Атрошчанкам не атрымаў ніякага разьвіцьця з пункту гледжаньня высьвятленьня нашых адносінаў. А нашыя адносіны, на мой погляд, могуць вырашацца толькі ў судовым парадку.

Палітычныя погляды гэтага чалавека ні на адзін адсотак не супадаюць са сьветапоглядам, з грамадзянскай пазыцыяй і галоўнага рэдактара, і двух другіх заснавальнікаў, і ўсяго рэдакцыйнага калектыву.

Мы разукамплектавалі сваё абсталяваньне. Матэрыялы таго нумару, які павінен быў выйсьці сёньня, часткова надрукаваныя ў газэце "День". Зараз людзі зьбіраюцца, і мы цалкам рыхтуем, крыху запозьнена, чарговы нумар "Свободных новостей". А далейшы лёс газэты й рэдакцыйнага калектыву можа вырашацца толькі праз суд, і мы спадзяемся, што гэты суд мы выйграем".

Такім чынам, галоўны рэдактар "Свободных новостей" Аляксандар Уліцёнак верыць у перамогу.

Пра тое ж, якім будзе чарговы нумар газэты, распавядае палітычны аглядальнік выданьня Аляксандар Коктыш:

(Коктыш: ) "Там таксама будзе аналіз выбараў, "Нестандарт" Бяляцкай, будзе рэакцыя чытачоў на атаку на нашу газэту і наша ацэнка таго, што адбываецца і з газэтай, і ўвогуле зь незалежным друкам".

Аляксандар Коктыш спадзяецца, што больш ня будзе перашкодаў для выхаду газэты, бо ствараць новае выданьне было б досыць складана.

(Коктыш: ) "Новая газэта... Гэта можа расьцягнуцца на некалькі месяцаў. Страцім і падпісчыкаў, і тэмпы, безумоўна, і матэрыяльную базу. І гэта, канечне, вельмі балючая пэрспэктыва".


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG