Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У КУРАПАТАХ НА МЕСЦЫ ПАХАВАНЬНЯЎ ПАЧАЛІ ВЫСЯКАЦЬ ДРЭВЫ


Ягор Маёрчык, Менск

Сёньня сябар Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ Уладзімер Юхо заўважыў, што на месцы масавых пахаваньняў будаўнікі пачалі высякаць лес:

(Юхо: ) "Пайшлі рэзаць наўпрост усе дрэвы. І асявая рыса — 30 мэтраў, гэта амаль да самага крыжа. Працягваюць рэзаць. Спачатку казалі, што ўсяго 2 мэтры, а там ужо ўсе 22 мэтры ад дарогі".

Я запытаўся ў спадара Юхо, ці закранула высечка лесу пахаваньні ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў:

(Юхо: ) "Безумоўна, закранае. Па магілах, дзе адбываецца выразка, пойдзе дарога — па самай галоўнай частцы, дзе больш за ўсё магілаў. Там каля 700 магілаў пазначана. Недзе закране 200-300 магілаў".

Паводле Ўладзімера Юхо, дзеяньні ўладаў у Курапатах адпавядаюць сутнасьці самой улады.

(Юхо: ) "Па-сутнасьці, гэта становіцца ў адзін шэраг са зьнішчэньнем беларускай сымболікі, беларускай мовы, беларускай школы і памяці тых, хто загінуў. Бязьвінныя ахвяры".

Уладзімер Юхо ды іншыя сябры Кансэрватыўна-хрысьціняскай партыі БНФ лічаць невыпадковым тое, што высечка дрэваў у Курапатах распачалася якраз у той дзень, калі Аляксандар Лукашэнка прыняў прысягу.


XS
SM
MD
LG