Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ВІЦЕБСКУ ПАСЬЛЯ ВЫБАРАЎ РЭЗКА РАСЬЦЕ КОЛЬКАСЬЦЬ АГП


Браніслава Станкевіч, Віцебск

Амаль нікому зь Віцебскіх мінакоў не давялося гэтым разам тлумачыць, хто такія Захаранка, Ганчар, Красоўскі ці Завадскі, бо “Ланцуг неабыякавых людзей” стаўся ў Віцебску ўжо традыцыйнай штосерадовай акцыяй. Але шмат хто зь віцяблянаў зь недаверам паставіўся цяпер, пасьля 9-га верасьня, да самой верагоднасьці адшукаць зьніклых або пакараць вінаватых ў гэтых зьнікненьнях.

Тым ня менш перамога на выборах Аляксандра Лукашэнкі своеасаблівым чынам паспрыяла росту палітычнае сьвядомасьці віцяблянаў. Па словах старшыні Віцебскай гарадзкой арганізацыі Аб’яднанай Грамадзянскай партыі Алены Залескай, адразу пасьля выбараў колькасьць віцебскіх сяброў АГП павялічылася на 14 чалавек. І амаль штодня зьяўляюцца усё новыя людзі, нязгодныя з умовамі свайго цяперашняга існаваньня ды гатовыя браць удзел у любых апазыцыйных акцыях.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG