Лінкі ўнівэрсальнага доступу

АМЭРЫКА ПАДЛІЧВАЕ СТРАТЫ


Радыё Свабода.

(Прыгара: ) “Лічба ахвяраў пакуль што не зьмянілася. Гэта 5422 чалавекі ў Нью-Ёрку. Эканамічныя вынікі таго, што адбылося, падвесьці вельмі цяжка. Яны будуць падведзеныя ў канцы году.

Вядома, што пасьля аднаўленьня ў панядзелак працы біржы, амэрыканская эканоміка стараціла 600 мільярдаў даляраў. Вядома, што Кангрэс вылучыў зь бюджэту на ліквідацыю наступстваў нападу 40 мільярдаў даляраў. Але гэтая сума далёка ня зможа пакрыць усе страты. Вылучаюцца грошы з фэдэральнага бюджэту, з бюджэту штату, гораду – усё ідзе на ліквідацыю наступстваў.

Найбольш эканамічна пацярпелымі сёньня лічацца амэрыканскія авіякампаніі. Яны скарацілі на 20 адсоткаў колькасьць рэйсаў. Напрыклад, кампанія Амэрыкан Эрлайнз, чые самалёты былі захопленыя, апынулася на мяжы банкруцтва. Пра гэта ўжо абвешчана. Абвешчана таксама, што кампанія скарачае штат на дзьве тысячы чалавек.

Пацярпела сфэра турызму ў Нью-Ёрку. Сеткі шмат якіх гатэляў патрабуюць тэрміновай фінансавай дапамогі. На мяжы банкруцтва могуць апынуцца страхавыя кампаніі. Ужо сёньня дакладна вядома, што налета ў Нью-Ёрку падымуцца кошты страховак на машыны, а яны сёньня і так даволі высокія – ад 3 да 5 тысячаў даляраў у год”.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG