Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ВАСІЛЬ БЫКАЎ: СЬЦЯГ І ГЕРБ НЕ СТВАРАЮЦЦА ПАД КОЖНЫ ПАЛІТЫЧНЫ МОМАНТ


Радыё Свабоода.

(Быкаў: ) “Вядома, што нацыянальная сымболіка – гэта атрыбут нацыі, якая індэнтыфікуе сябе такой. Сьцяг і Герб не ствараюцца пад кожны палітычны момант, ці пад пэўнага ўладатрымальніка – яны вечныя і спрадвечныя. Калі ж на пачатку трэцяга тысячагодзьдзя ад нараджэньня Хрыстова ў якой нацыі няма гэтай сымболікі, дык няма і нацыі, і наўрад ці ўжо будзе.

Шчасьце беларусаў палягае ў тым, што гэткая сымболіка ў нас ёсьць, яна дайшла да нас ад сівой даўніны. Але яе ў нас скралі, нахабна абрабавалі нацыю, што болей страшна за эканамічны рабунак і аналягічнае з нацыянальным генацыдам. Ужо адно тое, ня кажучы пра рабунак свабоды, робіць рабаўнікоў злачынцамі, злачынцамі перад нацыяй. Нават, калі яны спрабуюць падмяняць, падкласьці замест сьвятыні фальшыўку і патрабаваць да яе павагі, як да сьвятыні. Гэта ёсьць ужо падвойнае злачынства – перад нацыяй, перад гісторыяй, перад хрысьціянскай маральлю, таксама абрабаванай рабаўнікамі.

Цяпер, калі вялікае няшчасьце спасьцігла амэрыканскі народ, сьвет убачыў, як кінуліся амэрыканцы да свайго зорна-паласатага сьцягу. Сымбалічна, што менавіта ў тым сьцягу пазнаюць і знаёмыя элемэнты гнанай беларускай сьвятыні. У тым і наша спадзёўка, наша няхай сабе і яшчэ не надта ўсьвядомленая нацыяй надзея”.

XS
SM
MD
LG