Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МІХАСЬ ЧАРНЯЎСКІ: У НАШАЙ ПАГОНІ – УВАСАБЛЕНЬНЕ ЎСЁЙ НАШАЙ ТЫСЯЧАГАДОВАЙ ГІСТОРЫІ


Радыё Свабода.

(Чарняўскі: ) “У чалавечай сьвядомасьці, у гістарычнай памяці ёсьць такія сымбалі, якія абагульняюць усё мінулае, тое, што пражылі людзі. У гэтых сымбалях заключаецца сутнасьць духоўнага ў нацыі, ці ў групоўкі людзей. Вось як, напрыклад, у хрысьціянаў крыж увасабляе ўсю хрысьціянскую веру. Так і ў кожным народзе старажытны герб дзяржавы – гэта ўвасабленьне ўсёй яе гісторыі. І вось у нашай Пагоні ўвасабленьне ўсёй нашай тысячагадовай гісторыі. Беларус, які верыць у Пагоню, гэта ўжо несумненна сьвядомы беларус, хаця ён можа ня ведаць ўсіх тонкасьцяў, дэталяў беларускай гісторыі. І заўважце, што калі хочуць здушыць гэты народ, падавіць яго дух, то найперш спрабуюць зьнішчыць яго сымбалі. Я памятаю эпізод, калі над Домам Ураду паднялі бела-чырвона-белы сьцяг. Паднімалі яго неяк употайкі, ноччу. І вельмі рана, яшчэ быў пусты горад, але мэтро ўжо хадзіла, я выходжу на Пляц Незалежнасьці насупраць Дому Ўраду. Толькі выйшаў і над будынкам бачу бела-чырвона-белы сьцяг. Для мяне гэта было нешта незвычайнае. Іду па пустой плошчы і бачу, наўскасяк таксама ідзе (хто б вы думалі?) – Зянон Пазьняк. Мы зь ім абняліся. Я ня ведаю, што ў яго было ў вачох, але трошкі расплакаўся”.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG