Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СЯРГЕЙ НАВУМЧЫК: БОЛЬШ НІКОЛІ Я НЯ БАЧЫЎ СЬЛЁЗАЎ НА ВАЧАХ ПАЗЬНЯКА


Радыё Свабода.

(Навумчык: ) “Адразу пасьля абвешчаньня незалежнасьці 25 жніўня ўся праца дэпутатаў апазыцыі БНФ была накіраваная на тое, каб парлямэнт зацьвердзіў нацыянальныя сымбалі ў якасьці дзяржаўных. Тады старшыня апазыцыі Зянон Пазьняк правёў перамовы з найбольш уплывовымі дэпутатамі зь ліку вэтэранаў і камуністаў, іншыя таксама вялі перамовы. У фае Дома ўраду была наладжаная выстава “Гісторыя Пагоні і бел-чырвона-белага сьцяга”. І неверагодныя высілкі прыкладалі мае калегі, дэпутаты Лявон Баршчэўскі, Валянцін Голубеў, Юрась Беленькі, Алег Трусаў, практычна ўсе 30 дэпутатаў апазыцыі БНФ. Гэта ў залі.

Яшчэ былі два фактары па-за межамі залі, якія я цяпер магу прааналізаваць ці хаця б нагадаць пра іх. Першае, гэта настрой грамадзтва, рашучая прага людзей да пераменаў. Другое, абсалютная адсутнасьць уплыву Масквы. Расея, Масква тады займаліся сваімі справамі. І вось калі мы кажам, што каталізатарам аднаўленьня незалежнасьці ў жніўні былі падзеі ў Маскве – правал путчу, дык вось прыняцьце Пагоні і бел-чырвона-белага сьцягу – гэта цалкам беларуская палітыка, гэта цалкам беларуская падзея.

19 верасьня, пасьля таго, як прынялі бел-чырвона-белы сьцяг і Пагоню, я бачыў сьлёзы на вачах Зянона Пазьняка. Ні да, ні пасьля гэтага я сьлёзаў у яго на вачах ня бачыў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG