Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

ЗА ЖНІВЕНЬСКУЮ ГАЛАДОЎКУ ЧАТЫРОХ ЖЫХАРАК БАБРУЙСКУ ВЫКЛІКАЛІ Ў СУД


Аляксандар Сердзюкоў, Магілёў

Праз галадоўку жанчыны спрабавалі рэалізаваць сваё права на жыльлё і аднавіцца на працы. Яніна Аўсянік і Ева Ўсьцімчук патрабавалі ад свайго начальства, адміністрацыі Бабруйскага філіялу Менскага трактарнага заводу, даць ім жыльлё паводле чаргі. Старэйшыя бугальтаркі гэтага прадпрыемства Любоў Санковіч і Ева Ўсьцімчук такім чынам выказвалі таксама пратэст супраць звальненьня з працы.

Галадала і жонка рабочага акцыянэрнага таварыства "Фандок" Галіна Гусева, якая лічыць, што іхную шматдзетную сям'ю незаконна пазбавілі жыльля. Міліцыянты кваліфікавалі іхныя дзеяньні як несанкцыянаваны пікет і накіравалі справу ў суд.

XS
SM
MD
LG