Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ПАВОДЛЕ ДАДЗЕНЫХ НА СЁНЬНЯ, У ВЫНІКУ ТЭРАКТАЎ У ЗША ЗАГІНУЛІ 5889 ЧАЛАВЕК


Гутарыў Сяргей Навумчык

(Прыгара: ) “Паводле сёньняшніх дадзеных, загінул 5889 чалавек. У Ню Ёрк знойдзеныя целы альбо рэшткі 201 чалавека, 5422 лічацца зьніклымі. Але мяркуецца, што яны загінулі. У Вашынгтоне ў будынку Пэнтагону загінулі 221 чалавек. 45 пасажыраў загінулі ў Пэнсыльваніі.

На жаль, гэтая лічба – не канчатковая. Усё больш людзей заяўляюць пра страты ў сем’ях”.

(Навумчык: ) “Гэтыя лічбы ўражваюць. Але паводле папярэдніх дадзеных, у момант нападу ў абодвух будынках Сусьветнага гандлёвага цэнтру знаходзіліся 20 тысячаў чалавек. Як выглядае, траім з кожных чацьвярых удалося ўратавацца. Ці вядома, Галіна, што гэтаму паспрыяла?”

(Прыгара: ) “Выглядае, што сапраўды большасьці людзей з будынкаў, а разбураныя ня толькі гэтыя хмарачосы, але 7 будынкаў, удалося своечасова пакінуць гэтыя будынкі. Колькасьць тых, хто ўратаваўся, хутчэй за ўсё, перавышае 10, а, можа, 15 тысячаў чалавек. Справа ў тым, што пасьля выбуху ў Сусьветным гандлёвым цэнтры ў 93-м годзе некаторыя фірмы, якія месьціліся ў будынках Цэнтру, сур’ёзна працавалі над бясьпекай супрацоўнікаў.

Напрыклад, фінансавая карпарацыя Morgan Stenley ужо 8 гадоў два разы на месяц праводзіла інструктаж, рэпэтыцыі эвакуацыі сваіх супрацоўнікаў з 87 паверху. У выніку тэхніка была адпрацаваная дасканала.

Тысячы супрацоўнікаў, нягледзячы на абставіны, за 3 хвіліны маглі выйсьці з будынку. У мінулы аўторак шмат хто зь іх падумаў, што ідзе чарговая рэпэтыцыя, але пры гэтым амаль 3 тысячы 700 чалавек за 3 хвіліны з 87 паверху толькі дзякуючы падрыхтоўцы, уратавалі сваё жыцьцё.

Фірма Morgan Stenley страціла 30 чалавек. Умовы эвакуацыі гэтым разам, зразумела, былі ня штучныя, вогнішча, натоўп. Але ў прапорцыі страты Morgan Stenley лічацца мінімальнымі. Найбольш пацярпелай лічыцца фірма Kantor Fitzerald – з 900 супрацоўнікаў фірма страціла 700”.

(Навумчык: ) “Мы ведаем, што па ню-ёркскіх тэлеканалах цяпер паказваюць інтэрвію з блізкімі пацярпелых, паказваюць рэпартажы са шпіталёў. Як гэта выглядае?”

(Прыгара: ) “Паказваюць інтэрвію з тымі, хто быў у будынках Сусьветнага гандлёвага цэнтру і каму ўдалося іх пакінуць. Людзі ў цяжкім стане, але жывыя. Людзі ў шоку”.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG