Лінкі ўнівэрсальнага доступу

БОЛЬШ НЯ БУДЗЕ “СВОБОДНЫХ НОВОСТЕЙ”?


ул. інф.

Уладальнік кампаніі “Серж” Сяргей Атрошчанка мае 60% акцыяў газэты. Сёньня ён паведаміў, што прыняў рашэньне прыпыніць выпуск “Свободных новостей”.

Паводле яго словаў, у гэтую пятніцу газэта ня выйдзе, а на наступным тыдні над чарговым нумарам газэты будзе ўжо працаваць новы рэдакцыйны калектыў.

Сп-р Атрошчанка мяркуе, што “выданьне не адлюстоўвала альтэрнатыўных пунктаў гледжаньня на палітычныя працэсы ў краіне і ператварылася ў сапраўдны рупар апазыцыі”.

Паводле словаў уладальніка “Свободных новостей”, у наступных нумарах палітыка будзе зьведзеная да мінімуму, выданьне стане “добраю сямейнаю газэтаю”.

Сп-р Атрошчанка праінфармаваў аб сваім рашэньні старшыню дзяржкамітэту друку Міхаіла Падгайнага. Цяперашні галоўны рэдактар “Свободных новостей” Аляксандар Уліценак назваў дзеяньні сп-ра Атрошчанкі “авантураю і поўным трызьненьнем”. Ён заявіў, што сп-р Атрошчанка ня мае аніякага дачыненьня ані да фінансаў, ані да творчай палітыкі газэты.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG