Лінкі ўнівэрсальнага доступу

НЬЮ-ЁРК ВЯРТАЕЦЦА ДА НАРМАЛЬНАГА ЖЫЦЬЦЯ


Радыё Свабода.

(Прыгара: ) “Адкрыцьцё біржы азначае, што Амэрыка вяртаецца да нармальнага жыцьця. Дарэчы, былі розныя прганозы. Некаторыя спадзяваліся, што трэйдэры будуць нейкім чынам намагацца стрымліваць падзеньне катыровак. Аказалася, што нягледзячы на абставіны, амэрыканская эканоміка працуе аўтаномна і аб’ектыўна. На гэты момант асноўныя паказчыкі падаюць, індэкс Даўн Джонс упаў на 525 пунктаў, але гэта яшчэ не паказьнік. Усе эканамісты чакаюць закрыцьця біржы”.

(Ціхановіч: ) “Галіна, прэзыдэнт Буш заклікаў грамадзтва вярнуцца да нармальнага жыцья. Калі ты выходзіш на вуліцу, чаго там болей – прыкметаў вайны ці міру?”

(Прыгара: ) “Больш за ўсё на вуліцах зараз аэмрыканскіх сьцягоў. Гэта, на маю думку, сьведчаньне таго, што краіна знаходзіцца ў стане вайны. Патрыятызм узмацняецца ў крытычныя моманты. Ну а вяртаньне амэрыканцаў да нармальнага жыцьця ідзе сваім ходам. Каб простыя людзі перажылі гэты стрэс, спатрэбіўся тыдзень. Сёньня ўжо сталі вядомыя новыя лічбы. Знойдзеныя 190 загіблых, і 5000 чалавек лічацца зьніклымі, і сёньня іх назвалі хутчэй за ўсё загіблымі.

Калі вяртацца да тэмы, ці будзе ў гэтай сытуацыі забытая Беларусь зь яе зьніклымі палітыкамі, дык я думаю, што ня будзе. Бо амэрыканцы не разглядаюць свае ахвяры гэтай трагедыі як нейкую масу. Амэрыканцы разглядаюць іх як канкрэтную страту ў кожнай сям’і. Рэакцыя на трагедыю – сьведчаньне найвышэйшага гуманізму амэрыканскага народу, у тым ліку і амэрыканскіх палітыкаў. А стаўленьне да рэжымаў, такіх як у Іраку, Лібіі ці Беларусі, я думаю, будзе ранейшае”.

(Ціхановіч: ) “Падсумоўваючы нашую гутарку, трэба заўважыць, што маштабы трагедыі ў Амэрыцы яшчэ раз падкрэсьліваюць каштоўнасьць кожнага чалавечага жыцьця і недапушчальнасьць таго, каб хтосьці са сваіх палітычных, рэлігійных ці іншых меркаваньняў пазбаўляў іншых людзей жыцьця”.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG