Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У ВАРШАВЕ АДБЫЛАСЯ АКЦЫЯ ЖАЛОБНАЙ САЛІДАРНАСЬЦІ З АХВЯРАМІ ТРАГЕДЫІ 11 ВЕРАСЬНЯ Ў ЗША


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава

Зараз я знаходжуся каля амбасады ЗША на алеі Ўяздоўскіх, куды жыхары Варшавы штодзень прыносяць кветкі. З запаленых сьвечак і кветак утварыўся ланцуг даўжынёй каля 50 мэтраў. Ахоўнікі кажуць, што нармальна амбасада пачне працаваць ад панядзелку, але застанецца пад узмоцненай аховай.

Тым часам чорны аўторак застаецца ў цэнтры ўвагі польскіх мэдыяў. Шэраг газэтаў і часопісаў на гэтым тыдні прысьвяцілі трагедыі адмысловыя выпускі. Польскія ўлады заяўляюць, што Польшча разам зь іншымі саюзьнікамі па НАТО гатовая падтрымаць ЗША ў захадах супраць тэрарыстаў.

Тысячы жыхароў Варшавы прыходзяць у лякарні здаваць кроў у дапамогу ахвярам эмэрыканскай трагедыі.


XS
SM
MD
LG