Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ВЯЛІКАЯ БРЫТАНІЯ СЁНЬНЯ СМУТКАВАЛА РАЗАМ З АМЭРЫКАЙ


Мікола Пачакаеў, Лёндан

На гэтыя тры хвіліны спыніліся аўтобусы, цягнікі, ВВС перапыніла свае перадачы.

У катэдры Сьвятога Паўла ў Лёндане сёньня адбылася служба ў памяць ахвяраў, якую адправіў архібіскпу Кантэрбэрыйскі і на якой былі прысутныя каралева, прынц Чарльз, прэм’ер Тоні Блэйр і іншыя знакамітыя асобы і дыпляматы. Людзі на вуліцы слухалі службу праз узмацняльнікі. Такія ж службы адбыліся і ў парафіяльных цэрквах.

Вялікая колькасьць людзей сабралася на вуліцах Белфаста, Эдынбурга і іншых гарадоў.

У Ірляндыі сёньня – дзень жалобы. Закрытыя школы, установы, банкі.

Для Брытаніі – гэта ня толькі салідарнасьць. Трэба згадаць пра інтэнсыўнасьць бізнэсовых і чалавечых сувязяў з Амэрыкай. Вельмі многія брытанцы маюць у Амэрыцы сваякоў.

І у рэшце рэшт мяркуецца. Што сярод загіблых у Нью-Ёрку можа быць больш 100 брытанскіх грамадзянаў.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG