Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЛУКАШЭНКА – АДЗІНЫ КІРАЎНІК ЭЎРАПЕЙСКАЙ ДЗЯРЖАВЫ, ЯКІ НЕ НАВЕДАЎ У ГЭТЫЯ ДНІ АМЭРЫКАНСКУЮ АМБАСАДУ


Радыё Свабода.

(Прыгара: ) “Жалобныя акцыю ў Нью-Ёрку яшчэ не пачыналіся. З раніцы ідзе дождж, усе чакаюць прыезду прэзыдэнта Буша. Зараз ён знаходзіцца ў Вашынгтоне на жалобнай акцыі. Так што можна сказаць, што на гэты момант афіцыйныя жалобныя мерапрыемствы ў Нью-Ёрку яшчэ не пачаліся, але неафіцыйныя акці праходзяць у Нью-Ёрку кожны дзень”.

(Радкевіч: ) “Галіна, якія настроі цяпер пераважаюць у грамадзтве? Першы шок, выглядае, ужо прайшоў. Пра што сёньня думаюць людзі, пра помсту, ці пра нешта іншае?..”

(Прыгара: ) “Па маіх назіраньнях, сёньня – самы цяжкі дзень у грамадзтве. Як бы чацьвёрты дзень, і людзі, якія яшчэ спадзяваліся знайсьці сваіх блізкіх, родных, сяброў, ужо разумеюць, што іх блізкія ня проста зьніклі, але што яны загінулі. Гэты шок ператварыўся ў сьлёзы, агульную дэпрэсію… Па вуліцах Нью-Ёрку на сьценах расклееныя фатаздымкі людзей, якія лічацца зьніклымі, а фактычна загінулі. На Юніон Сквэр у Нью-Ёрку адбываецца мэмарыяльная акцыя – там паставілі кавалкі мэталук з будынкаў блізьнятаў, і студэнты нью-ёркскага ўнівэрсытэту проста на асфальт паклалі вялікія аркушы цьвёрдай паперы і людзі пісалі свае заўвагі. Там жа учора быў былы прэзыдэнт Клінтан. Па вечарах і ўначы паўсюль на вуліцах гараць сьвечкі. Фактычна, у Мангэтане людзі ніколі не сыходзяць з вуліцаў. Сёньня было абвешчана мэрам Нью-Ёрку Рудольфам Джуліані, што ў хуткім часе пачнецца апазнаньне па ДНК тых часткаў целаў, якія ўдалося сабраць на месцы трагедыі”.

(Радкевіч: ) “Галіна, вось гэтыя настроі адчаю не выліваюцца ў настроі помсты? Якая сытуацыя ў арабскіх кварталах, у мусульманскіх кварталах?”

(Прыгара: ) “Сытуацыя ў арабскіх кварталах спакойная, але яны літаральна ачэпленыя паліцыяй. Там уведзеныя трайныя кардоны паліцыі – ня проста ахова, але паліцэйскія машыны стаяць літаральна каля кожнага дому. Закрытыя ўсе арабскія бізнэсы. Людзі тут кажуць, што такія захады бясьпекі былі справакаваныя. У Нью-Джэрзі ёсьць пару невялікіх гарадкоў, дзе жывуць арабы, і па тэлебачаньні паказалі, як у першы дзень яны ўчынілі масавыя гуляньні з раздачай цукерак. Ясна, што гэта выклікала злосьць у людзей. Але прыкладаў расправаў над арабскім насельніцтвам пакуль няма. Можа таму. што арабскія кварталы вельмі моцна ахоўваюцца. Я ведаю, што ў Брукліне пабілі машыны ў арабскіх кварталах, шыбы ў некаторых крамах, але на гэтым усё скончылася”.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG