Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У МАГІЛЁВЕ ЗУБРОЎЦАЎ ПАЧАЛІ ВЫГАНЯЦЬ З НАВУЧАЛЬНЫХ УСТАНОВАЎ


Аляксандар Сердзюкоў, Магілёў

Сёньня ж адміністрацыя гэтай навучальнай установы на вучэбнай радзе разгледзела паводзіны двух сваіх навучэнцаў — удзельнікаў тэатралізаванага прадстаўленьня "зуброўцаў" у славутай вёсцы Рыжкавічы Шклоўскага раёну.

Суд Цэнтральнага раёну Магілёва пакараў двух "зуброўцаў", якія ў жніўні ўдзельнічалі ў акцыі "Хочам ведаць праўду".

Прэсавага сакратара магілёўскай філіі Маладога Фронту Зьмітра Букатава адлічылі з фармулёўкай "За пропускі заняткаў без паважных прычынаў". Былы студэнт лічыць, што адлічэньне выкліканае ягонай актыўнай палітычнай дзейнасьцю.

Сёньня ж у навучальную раду выклікалі студэнтаў Аляксандра Каліту, Аляксандра Паўловіча і ягоных бацькоў. Як ужо ведаюць слухачы Радыё Свабода, на жыхара Шклова спадара Паўловіча распачалі крымінальную справу за абразу гонару і годнасьці Аляксандра Лукашэнкі. Менавіта ён і яшчэ два "зуброўцы" ў жніўні наведалі славутую вёску Рыжкавічы Шклоўскага раёну і ў тамтэйшай краме згулялі ролі санітараў, якія лавілі ляльку з вусамі.

Абодвух юнакоў абвінавацілі ў пропуску заняткаў і падробцы мэдычных даведак. Самі ж юнакі сьцьвярджаюць, што лекараў прымусілі адклікаць даведкі.

Пакуль самадзейныя акторы чакаюць паседжаньня камісіяў, іхныя аднадумцы з руху "Зубр" Іван Панюціч і Надзея Сулейманава атрымалі на рукі рашэньне суда Цэнтральнага раёну Магілёва. Яны атрымалі позву ў суд адразу пасьля правядзеньня акцыі "Хочым ведаць праўду". У гэтай акцыі ў жніўні ўдзельнічала больш як сотня "зуброўцаў", але ж пад суд трапілі толькі тыя, каго міліцыянты змаглі вырваць з кола маладзёнаў і прымусілі падпісаць пратакол.

Івану Панюцічу вынесьлі папярэджаньне, а Надзеі Сулейманавай прыйдзецца выплаціць 20 мінімальных заробкаў, бо яе дадаткова абвінавацілі ў дробным хуліганстве. Судзьдзя паверыла міліцыянтам, якія сьцьвярджалі, што пры затрыманьні маладая дзяўчына аказвала ім супраціў.

У гэтыя дні яшчэ два студэнта чакаюць вырашэньня свайго лёсу. Студэнтаў факультэту замежных моваў Магілёўскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, якія ў жніўні працавалі перакладчыкамі ў назіральнікаў АБСЭ, пагражаюць звольніць за непасьпяховасьць. Іхныя дакумэнты з 5 верасьня ляжаць на стале ў рэктара.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG