Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЛІДЭРЫ АПАЗЫЦЫЙНЫХ ПАЛІТЫЧНЫХ ПАРТЫЯЎ ПАДСУМОЎВАЮЦЬ ВЫНІКІ ПРЭЗЫДЭНЦКІХ ВЫБАРАЎ


Уладзімер Глод, Менск

У якасьці госьця на паседжаньня прысутнічаў амбасадар Канады ў Польшчы і па сумяшчальніцтву ў Беларусі Дональд Макленан. Раней Беларусь курыраваў амбасадар Канады ў Расеі. Але вялікая загружанасьць расейскімі справамі не дазваляла яму шчыльна займацца і беларускай праблематыкай. Таму прыйшлося ўносіць адпаведныя карэктывы. А для спадара Макленана было цікавым пачуць думкі вялікай колькасьці беларускіх палітыкаў.

Магчыма, прысутнасьць замежнага дыплямата не ператварыла сустрэчу апазыцыйных лідэраў у пошукі вінаватых. Усе пагадзіліся з тым, што такую форму агульнай працы, як Кансультацыйная рада, трэба пакінуць і сумесна шукаць новыя формы працы. Так, намесьнік лідэра Ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі Аляксандр Рабатай першым казаў пра тое, што патрэбна пранікаць ва ўладныя структуры, заводзіць там агэнтаў уплыву.
Яго падтрымаў і лідэр Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі Народная грамада Мікола Статкевіч, які ўзяўся падсумаваць вынікі сёняшьняга паседжаньня.

(Статкевіч: ) "Усё, што тут сказана, гэта вядома, даўно вядома, як кажуць, набалела. Відавочна, што Лукашэнка нездарма паспрабаваў і зрабіў гэта -- выкінуў апазыцыю з дзяржаўнай сістэмы. І трэба туды рвацца ўсімі шляхамі, удзельнічаўшы ва ўсіх выбарах, бо інакш выбары ператвараюцца ў барацьбу апазыцыйнага кандыдата з усёй дзяржавай, з яе магутным механізмам. А калі дзяржава маналітная, яна заўсёды перамагае".

А на думку кіраўніка экспэртнай групы з справах законадаўства Міхаіла Пліскі, галоўнай праблемай выбараў ёсьць фармаваньне выбарчых камісіяў. Пакуль у іх не будзе незалежных сумленных людзей, улады будуць падтасоўваць выбары і выводзіць неабходныя для сябе вынікі

І яшчэ адна важная думка прагучала на сустрэчы апазыцыйных лідэраў - нельга адкладаць асноўную працу на год прэзыдэнцкіх выбараў. Да новай спробы трэба рыхтавацца ўжо літаральна сёньня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG