Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЦІ МЕЛА ТРАГЕДЫЯ Ў ЗША ФІНАНСАВЫЯ НАСТУПСТВЫ ДЛЯ БЕЛАРУСІ?


Міхал Стэльмак, Менск

(Дзяжурная: ) "Даляр вырас. Эўра зьнізілася, нямецкая марка таксама. Расейскі рубель вырас".

Лічбы зьменаў у катыроўках замежных валютаў неістотныя і мала чым розьняцца з тэндэнцыямі, якія мелі месца да трагедыі ў ЗША. Вось як пракамэнтаваў гэта нашаму радыё начальнік упраўленьня інфармацыі Нацыянальнага банку Анатоль Драздоў:

(Драздоў: ) "На эканоміку Беларусі гэты крызыс у Амэрыцы ня можа паўплываць, бо падзеньне індэксаў на вядучых усясьветных біржах Беларусь ня закране, таму што мы (на шчасьце альбо на жаль) вельмі слаба інтэграваныя ва ўсясьветную эканоміку.

Фондавага рынку ў нас фактычна няма. Таму падзеньня акцыяў на ім чакаць ня даводзіцца. Бо там гандлююць усяго нейкім дзясяткам карпаратыўных папераў. Што тычыцца валютнага рынку, то цэнтральныя банкі ўсіх краінаў сьвету трымаюць свае валютныя рэзэрвы ў далярах. Гэта — галоўная ўсясьветная валюта.

І таму ніводная краіна не зацікаўленая ў падзеньні даляра — каб ня мець стратаў. І таму цэнтрабанкі ў выпадку вялікага выкіду даляраў будуць скупляць іх. Даляру не дазволяць упасьці. У тым ліку і ў Беларусі", — заявіў Анатоль Драздоў.

Між тым, сёньня на рынку наяўнай валюты, паводле фінансавых крыніцаў, панікі ў Беларусі не было. Нягледзячы на інфармацыю зь іншых краінаў (у прыватнасьці, з Расеі) пра рэзкае падзеньне наяўнага курсу амэрыканскай валюты людзі не сьпяшаліся пазбаўляцца ад даляраў і набываць беларускія рублі.

Наадварот, многія імкнуліся набыць у банкаўскіх абменных пунктах даляры. Гэты попыт, аднак, на думку фінансавых экспэртаў, мае найперш дачыненьне не да трагедыі ў Нью-Ёрку і Вашынгтоне, а да мінулых прэзыдэнцкіх выбараў. Рэч у тым, што назіральнікі прагназуюць рост цэнаў на тавары і паслугі. Курс беларускага рубля пры гэтым, безумоўна, зьнізіцца.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG