Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У ВІЦЕБСКУ КАРАЮЦЬ НЕПАЎНАГАДОВЫХ УДЗЕЛЬНІКАЎ ВЫБАРЧАЙ КАМПАНІІ


Алег Жукоўскі, Віцебск

Былі сярод прыцягнутых да адказнасьці і тыя, хто трапіў у пастарунак за дробнае хуліганства альбо нападпітку. Але некалькі справаў тычыліся распаўсюду незалежнай прэсы, налепак ды графіці.

Паседжаньні вёў намесьнік старшыні райвыканкаму, адзін зь лідэраў мясцовай арганізацыі Камуністычнай партыі Беларусі Павал Лосіч, які падчас перадвыбарчай кампаніі працаваў у камандзе Лукашэнкі.

Яго больш за ўсё чамусьці цікавіла, ці гатовыя падлеткі гэтак жа ўпарта працаваць і з выбуховымі прыладамі. У кожнага дапытваліся, якое дачыненьне яны маюць да "партыі зуброў", колькі ім плацілі, хто даваў ім матэрыялы на распаўсюд, бо, маўляў, супраць людзей, якія ўцягвалі непаўнагадовых у палітычныя дзеяньні, будзе распачатая крымінальная справа. Але адказу так і не атрымалі.

У выніку маці Сьцяпана Цішуціна далі штраф на 1 мінімальны заробак. Зьміцер Калашнікаў, Алесь Сухадолаў, Ігар Альшанка атрымалі папярэджаньне. Апошняга перавялі з спэцшколы з гуманітарным ухілам у звычайную па месцы жыхарства. Справы Кірыла Волкава і Алеся Горскага перанесьлі, таму што на паседжаньні не зьявіліся іхныя маці.

Дарэчы, Кірыла і ягонага сябра Зьмітра Сакалова моцна зьбілі ў пастарунку. Але ў абласны шпіталь пакласьці Зьмітра Сакалова адмовіліся, сказалі: "Няма чаго шукаць праўды супраць міліцыянтаў".

XS
SM
MD
LG