Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ІТАЛЬЯНСКАГА ГРАМАДЗЯНІНА І БЕЛАРУСКУ ПРЫЗНАЛІ ШПІЁНАМІ


Алег Грузьдзіловіч, Менск

"Асуджаныя прызналі сваю віну і не зьбіраюцца абскарджваць прысуд", — паведаміў Радыё Свабода адвакат Сяргей Казлоў. Між тым, паводле сваякоў Ірыны Ўшак, "яны ні ў чым не вінаватыя". Сваякі асуджанай адмовіліся патлумачыць, чаму яна прызнала віну. "Гэта можа толькі ўскладніць іхны далейшы лёс", — сказала сястра Ірыны Ўшак Алена.

Нагадаю, суд над італьянцам Піу і грамадзянкай Беларусі Ўшак праходзіў за зачыненымі дзьвярыма. Анжэла Антоніа Піу 50 гадоў, ён вайсковы пэнсіянэр, спрабаваў заняцца ў Беларусі бізнэсам. Па-расейску ён не размаўляе, і Ірына Ўшак была ягонай перакладчыцай.

Паводле дасьведчаных крыніцаў, у справе фігуруе нейкі сакрэтны дакумэнт, які Піу спрабаваў набыць, каб потым перапрадаць у Беларусі. Аднак не выключаецца, што італьянца справакавалі на незаконную зьдзелку беларускія спэцслужбы. Падаецца невыпадковым, што на перадвыбарчы пэрыяд у Беларусі прыйшліся два працэсы над замежнымі шпіёнамі і адзін над амэрыканскім наркаманам, у той час як за мінулыя 5 гадоў падобных працэсаў не было ўвогуле.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG