Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ХРАНАЛЁГІЯ СТРАШНЫХ ПАДЗЕЯЎ У ЗША


Сяргей Шупа, Прага

Храналёгія:

8.45 Вялікі самалёт, магчыма скрадзены авіяляйнэр разьбіваецца аб адну зь вежаў Сусьветнага Гандлёвага Цэнтру, прабіўшы ў будынку дзіру і спрычыніўшы пажар.

9.03 Другі самалёт, з выгляду пасажырскі, разьбіваецца аб другую вежу Сусьветнага Гандлёвага Цэнтру і выбухае. Абодва будынкі гараць.

9.17 Фэдэральная служба авіяцыі закрывае ўсе лётнішчы Нью-Ёрку.

9.21 Транспартная служба Нью-Ёрку перакрывае ў гоардзе ўсе масты і тунэлі.

9.30 Прэзыдэнт Буш, выступаючы ў Флорыдзе, заяўляе, што Злучаныя Штаты перажылі тое, што выглядае «тэрарыстычным нападам».

9.40 Спыняецца праца ўсіх лётнішчаў Злучаных Штатаў, упершыню ў гісторыі краіны.

9.43 Самалёт падае на Пэнтагон, утвараючы вялізны воблак дыму. Неадкладна пачынаецца эвакуацыя.

9.45 Скончаная эвакуацыя Белага Дому.

9.57 Буш пакідае Флорыду.

10.05 Абрынаецца паўдзённая вежа Сусьветнага Гандлёвага Цэнтру. Утвараецца вялізны воблак пылу і абломкаў, які павольна сплывае, накрываючы сабою ўвесь ніжні Мэнгэтэн.

10.08 Агенты Сакрэтнай Службы з аўтаматамі займаюць Парк Ляфает насупраць Белага Дому.

10.10 Абвальваецца частка будынку Пэнтагону.

10.10 Самалёт рэйсу 93 кампаніі Юнайтэд Эйрлайнз разьбіваецца ў штаце Пэнсыльвэйнія каля гораду Пітсбург.

10.13 З будынку Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў эвакуююцца 4700 супрацоўнікаў штаб-кватэры і 7000 супрацоўнікаў ЮНІСЭФ і праграмаў разьвіцьця ААН.

10.22 Скончаная эвакуацыя Дзяржаўнага Дэпартамэнту, Міністэрства Юстыцыі Злучаных Штатаў і Сусьветнага Банку ў Вашынгтоне

10.24 Фэдэральная служба авіяцыі скіроўвае на Канаду ўсе самалёты, што ляцяць у Злучаныя Штаты

10.28 Абрынаецца паўночная вежа Сусьветнага Гандлёвага Цэнтру, уздымаючы велізарныя аблокі абломкаў і дыму.

10.45 Скончаная эвакуацыя ўсіх урадавых будынкаў у Вашынгтоне.

10.46 Дзяржаўны сакратар Колін Паўэл перапынае свой візыт ў лацінскую Амэрыку і вяртаецца ў Злучаныя Штаты.

10.48 Паліцыя пацьвярджае падзеньне вялікага самалёта ў пэнсыльвэйніі.

10.54 Ізраіль праводзіць эвакуацыю ўсіх сваіх дыпляматычных прадстаўніцтваў.

10.57 Губэрнатар штату Нью-Ёрк Джордж Патакі абвяшчае пра закрыцьцё ўсіх дзяржаўных установаў штату.

11.02 Мэр Нью-Ёрку Руды Джуліяні заклікае жыхароў гораду заставацца дома і абвяшчае эвакуацыю гораду на поўдзень ад Канал-стрыт.

11.18 Кампанія Амэрыкан Эрлайнз паведамляе пра зьнікненьне двух самалётаў. Боінг 767 рэйсу 11, які ляцеў з Бостану ў Лос Анджэлес, 81 пасажыр і 11 чалавек каманды на борце. Другі самалёт – Боінг 757 рэйсу 77 з Вашынгтону ў Лос Анджэлес, 58 пасажыраў і 6 чалавек каманды на борце. Мяркуецца, што самалёт рэйсу 11 быў адным з тых, што разьбіліся аб вежы Сусьветнага Гандлёвага Цэнтру.

11.26 Кампанія Юнайтэд Эрлайнз паведамляе, што самалёт рэйсу 93, што ляцеў зь Нюарку ў Сан Францыска, разьбіўся ў штаце Пэнсыльвэйнія на поўдзень ад Пітсбургу.

11.59 Кампанія Юнайтэд Эрлайнз паведамляе, што самалёт рэйсу 175, што ляцеў з Бостану ў Лёс Анджэлес, разьбіўся з 56 пасажырамі і 9 чалавекамі каманды на борце. Ніхто ня выжыў.

12.15 Служба Іміграцыі і Натуралізацыі ЗША паведаміла аб надзвычайным стане бясьпекі на межах з Канадай і Мэксыкай, аднак пакуль няма пастановы пра закрыцьцё мяжы.

12.30 Прэзыдэнт Буш заявіў, што прынятыя ўсе неабходныя захады бясьпекі, улучна з абвяшчэньнем поўнай баявой гатовасьці збройных сілаў Злучаных Штатаў ва ўсім сьвеце. Ён заклікаў маліцца за забітых і параненых у выніку нападаў і сказаў: «Не сумянвайцеся, Злучаныя Штаты высачаць і пакараюць адказных за гэтыя акты».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG