Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

ЗАМЕЖНЫ ДРУК ПРА БЕЛАРУСЬ: АПОШНІ ДЫКТАТАРСКІ РЭЖЫМ ГЭТЫМ РАЗАМ НЕ ПАХІСНУЎСЯ


Сяргей Шупа, Прага

Галоўная прычына панаваньня рэжыму – адсутнасьць грамадзянскай супольнасьці. Таму апошні дыктатарскі рэжым Эўропы, які існуе ў суседзтве зь Літвой, не пахіснуўся і гэтым разам. Праўда, Лукашэнку давялося адбіць самы моцны дагэтуль удар. Слабая і разьяднаная апазыцыя гэтым разам здолела аб’яднацца і вылучыць адзінага кандыдата на пасаду кіраўніка дзяржавы».

* Старшыня літоўскага Сойму лідэр партыі сацыял-лібэралаў Артурас Паўлаўскас скептычна ацэньвае вынікі прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі, аднак думае, што Літве ня варта было б цалкам абрываць сувязі з дыктатарскім рэжымам Беларусі. «У жыцьці гэтай краіны ў найбліжэйшым часе не відаць ніякіх праясьненьняў. Як паказалі апошнія падзеі, там сапраўды існнуе дыктатура», - паведаміў Паўлаўскас на ўчорашняй прэсавай канфэрэнцыі ў Сойме. Старшыня Сойму падкрэсьліў, што Літва, хоць яна й ацэньвае беларускі рэжым як недэмакратычны, ня мусіла б цалкам абрываць сувязі з суседняй краінай. «Наша пазыцыя – Сойму і палітыкаў – не спыняць супрацоўніцтва цалкам, не паказаць, што мы ігнаруем людзей гэтай краіны», - сказаў Паўлаўскас. Паводле Паўлаўскаса, літоўскія палітыкі ў найбліэжйшым часе мусяць вызначыцца наконт пэрспэктываў супрацоўніцтва зь Беларусьсю і паведаміць пра гэта, падаўшы афіцыйную ацэнку вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі. Як вядома, Літва ў дачыненьні да Беларусі праводзіць палітыку «крытычнага дыялёгу», не пагаджаючыся з парушэньнямі дэмакратыі ў суседняй краіне, аднак падтрымваючы прагматычныя кантакты зь беларускай выканаўчай уладай.

* Прэзыдэнт Літвы Валдас Адамкус заявіў, што хоць разуменьне дэмакратыі ў Беларусі і Літве адрозьніваецца, ня варта было б пакідаць у ізаляцыі беларусаў, якія імкнуцца да дэмакратычных пераменаў. Пра гэта Адамкус, які знаходзіцца зь візытам у Злучаных Штатах, сказаў у Цэнтры стратэгічных і міжнародных дасьледаваньняў у Вашынгтоне, выступаючы перад палітыкамі, дыпляматамі і журналістамі з прамовай пра інтэграцыю Літвы ў НАТО.

* Міністэрства замежных справаў Літвы ўчора стрымана адрэагавала на абвяшчэньнье Аляксандрам Лукашэнкам сваёй перамогі на прэзыдэнцкіх выбарах, якія атрымалі супярэчныя ацэнкі ў сьвеце. Як зазначыў дырэктар дэпартамэнту інфармацыі і культуры МЗС Пятрас Запольскас, «МЗС чакае канчатковых вынікаў выбараў і канчатковых высноваў пра хаду і вынікі выбараў літоўскіх і міжнародных арганізацыяў, якія сачылі за выбарамі. Важна выцьветліць, наколькі свабоднымі і дэмакратычнымі былі гэтыя выбары. Мы лічым, што ізаляцыя Беларусі не адпавядала б інтарэсам рэгіёну», - паведаміў Пятрас Запольскас.

Svenska Dagbladet,
«Я ня думаю, што ізаляцыя – гэта найлепшае выйсьце ў цяперашні момант, - заявіла міністар замежных справаў Швэцыі Анна Ліндт. – Замест гэтага мы мусім павялічыць кантакты з грамадзянскай супольнасьцю Беларусі. Швэцыя мусіць разгледзець пытаньне аб адкрыцьці амбасады. Не адразу, каб гэта не разглядалася так, нібы мы прызнаём выбары. Але з часам, праз два-тры гады магла б прычыніцца да супрацоўніцтва з арганізацыямі і асобамі дэмакратычнага накірунку» - сказала міністар замежных справаў Швэцыі ў інтэвію газэце Svenska Dagbladet.
XS
SM
MD
LG