Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ЦЭНТРЫ НЮ ЁРКУ ПРАЦУЮЦЬ ШМАТ ЭМІГРАНТАЎ ЗЬ БЕЛАРУСІ


Галіна Прыгара, Ню Ёрк

У гэтым месцы працавала шмат эмігрантаў зь Беларусі, у рэстаранах, у адвакацкіх канторах, іншых установах. На жаль, я думаю, не абышлося без ахвяраў сярод нашых суайчыньнікаў.

Усе супрацоўнікі будынку ААН эвакуююцца, эвакуююцца дыпляматычныя прадстаўніцтвы. Людзі стараюцца зьбегчы, бо на гэты момант не вядома, дзе яшчэ 4 самалёты. Скрадзена 8, разьбіліся 4. Не вядома, што будзе.

Перабояў у вяшчаньні тэлеканалаў няма, яны перадаюць ня толькі жахлівыя кадры разбурэньня будынкаў, але паказваюць пустыя вуліцы, пустыя школы і крамы. Там было фактычна 3 школы. Дзеці пераведзеныя ў адну, бацькам дазваляецца забіраць іх. У іншых раёнах дзеці застаюцца ў школах. Перадаецца толькі інфармацыя з гэтай нагоды – як лепей выбрацца з цэнтру гораду, як лягчэй дабрацца дадому, куды тэлефанаваць, калі згубіўся. І ўвесь час апэратыўныя паведамленьні.

Мэр Ню Ёрку Джуліяні і губэрнатар штату Патакі, жывыя, вывезеныя за горад.

Па CNN выступае Том Клэнсі, які напісаў некалькі кніжак, у адной зь якіх апісаны напад на цэнтар Ню Ёрку. Зараз адбываецца тое, што напісана ў кніжцы. Кадры, якія мы бачым, як у часе вайны”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG