Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

АТАКА ТЭРАРЫСТАЎ НА ЗША.


ул. інф.

Два самалёты, адзін зь іх пасажырскі Боінг 767, рэйс з Бостану. Пасьля трох выбухаў дзьве вежы цэнтру абваліліся. Пажар працягваецца, колькасьць ахвяраў невядомая.

Вашынгтон: Гарыць Пентагон – паводле паведамленьньня СНН, таксама пасьля паветранай атакі самалету. Паводлле паведамленьняў, таксама гарыць будынак Дзярждэпартамэнту. Праводзіцца эвакуацыя Белага Дому, Кангрэсу і іншых дзяржаўных установаў.

Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш занходзіўся ў Флярыдзе і выступіў заявай з асуджэньнем тэракту. У бліжэйшы час адбудзецца пасяджэньне Рады Бясьпекі ЗША.

Прамы рэпартаж з Ню Ёрку ў эфіры Свабоды а 18:00 менскага часу.
XS
SM
MD
LG