Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ФІНСКАЯ ПРЭСА: ГЭТА ЦУД, ШТО Ў ЭЎРОПЕ ТАК МОЖНА МАНІПУЛЯВАЦЬ ВЫБАРАМІ


Якуб Лапатка, Гэльсынкі

Там жа падаецца і цытата Аляксандра Лукашэнкі, што “нашым выбарам не патрэбнае блаславеньне Захаду, мы галасуем паводле законаў сваёй краіны”. “А як жа наконт падпісаных раней пагадненьняў з АБСЭ?” - цікавіцца газэта.

“Helsingin Sanomat”называе Лукашэнку “апошнім дыктатарам Эўропы” і прыводзіць словы прадстаўніка АБСЭ аб тым, што прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі не адпавядалі патрабаваньням АБСЭ.

“Гэта проста цуд, што ў Эўропе яшчэ ёсьць такое месца, дзе можна так маніпуляваць выбарамі”.

Газэта “Aamulihti” адзначае, што “выбары не былі ні свабоднымі, ні справядлівымі, ні дэмакратычнымі. Прычынай таму – абсалютная арыентаванасьць Лукашэнкі на Расею, а таксама ягоная апантанасьць у імкненьні стаць калі-небудзь валадаром Расеі”.

“Захаду трэба зараз вельмі добра падумаць, ці варта зараз падтрымліваць супрацоўніцтва зь беларускім дыктатарам, ці, можа, адвярнуцца ад яго і падтрымліваць апазыцыйныя сілы?” – піша газэта.

“Далучэньне да Расеі яшчэ больш аслабіць і без таго ня надта моцную нацыянальную сьведамасьць беларусаў, - заключае газэта”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG