Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЦІ ДАВЯРАЮЦЬ МЕНЧУКІ АФІЦЫЙНЫМ ВЫНІКАМ ПРЭЗЫДЭНЦКІХ ВЫБАРАЎ?


Ягор Маёрчык, Менск

З адказаў вынікала, што вельмі многія расчараваныя вынікамі выбараў прэзыдэнта.

(Карэспандэнт: ) "Ці давяраеце вы зьвесткам Цэнтарвыбаркаму што да вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў?"

(Спадар: ) "Мне падаецца, што пры такім кантролі — я чамусьці веру".

(Іншы спадар: ) "Ня веру! Я ня ведаю ніводнага чалавека, які б галасаваў за Лукашэнку".

(Трэці: ) "Ня вельмі. Неяк усё гэта хутка атрымалася. Я думаю, што нешта нячыста. Усе было зроблена як па сцэнару, загадзя падрыхтавана".

(Карэспандэнт: ) "Ці давяраеце афіцыйным вынікам выбараў?"

(Спадар: ) "Веру".

(Карэспандэнт: ) "Чаму?"

(Спадар: ) "Таму што веру".

(Іншы: ) "Зусім ня давяраю. Усё бачна было. Якія гэта выбары? Гэта — лухта".

(Спадарыня: ) "У любым разе гэта перамога прэзыдэнта Лукашэнкі, таму што вельмі вялікая розьніца ў галасах".

(Карэспандэнт: ) "Ці верыце ў тыя вынікі выбараў, якія абвесьцілі?"

(Спадарыня: ) "Так".

(Карэспандэнт: ) "Чаму?"

(Спадарыня: ) "Цяжка сказаць, але так".

(Спадар: ) "Я сумняюся. Ну ня можа быць 75 адсоткаў у яго, калі па сацапытаньнях было 35".

(Карэспандэнт: ) "Ці давяраеце афіцыйным вынікам выбараў?

(Спадар: ) "Так".

(Карэспандэнт: ) "Чаму?"

(Спадар: ) "Ну ня ведаю".

(Спадарыня: ) "Я мяркую, што павінна быць больш адсоткаў за Ганчарыка".

(Карэспандэнт: ) "Вы верыце ў тыя вынікі выбараў, якія абвесьцілі?"

(Спадар: ) "Упрынцыпе, так. Зноў бальшыня была за Аляксандра Рыгоравіча".

(Карэспандэнт: ) "А чаму?"

(Спадар: ) "Спадабаўся ён ім сваёй манерай размовы і паводзінаў".

(Іншы спадар: ) "Канечне, такая гэта ўжо, як ён сказаў, бліскучая перамога".

Наконт таго, ці былі вынікі выбараў сфальшаваныя, думкі таксама розныя. Тыя, хто ня верыць у перамогу Аляксандра Лукашэнкі, кажуць, што падтасоўкі былі. Іхныя апанэнты ўпэўненыя, што, нават калі і было фальшаваньне, яно не паўплывала на канчатковыя вынікі:

(Карэспандэнт: ) "Як думаеце, ці былі нейкія фальшаваньні?"

(Спадар: ) "Так, упэўнены".

(Іншы: ) "Штосьці было, канечне".

(Спадарыня: ) "Ну, калі яны й былі, то не паўплывалі на канчатковыя вынікі".

(Карэспандэнт: ) "Кажуць, што вынікі галасаваньня падрабілі. Ці верыце вы гэтаму?"

(Спадар: ) "Веру".

(Спадарыня: ) "Якім чынам, калі прысутнічалі назіральнікі?"

(Іншая: ) "Мне падаецца, што не".

(Спадар: ) "Нават калі й былі фальшаваньні, то невялікія. На вынікі выбараў гэта ніяк не паўплывала. Лукашэнка ўсё адно быў бы першым".

(Іншы: ) "Так, вядома, падкінулі — на карысьць Лукашэнкі".

Выбарчая кампанія скончылася. Некаторыя мае суразмоўцы кажуць, што яна адбывалася ў няроўных умовах:

(Спадар: ) "Пры той кампаніі, якую праводзіў Лукашэнка, ён перамог на выбарах".

(Спадарыня: ) "Апазыцыя таксама праводзіла добрую працу. Лукашэнка сам казаў, што ён рыхтаваўся да кампаніі 5 гадоў. А за 5 гадоў ужо можна было ўдалбіць".

(Спадар: ) "Перадвыбарчая кампанія была на карысьць Лукашэнкі. Мне ўкінулі ў пошту "Савецкую Беларусію" — там усё пра Лукашэнку было, а пра Ганчарыка і Гайдукевіча — зусім мала".

(Спадарыня: ) "Народ у нас такі, што ён прагаласуе за прэзыдэнта. Заробак заводам даюць, на які заводы не зарабляюць. Калгасьнікам заробак даюць, на які яны не зарабляюць. Асноўная частка народу хто? Рабочыя, сяляне. Даюць ім на хлеб з маслам".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG