Лінкі ўнівэрсальнага доступу

АНАТОЛЬ ЛЯБЕДЗЬКА: МЯНЕ ЗЬДЗІВІЛІ РЭКТАРЫ ВНУ, ЯКІЯ ЧЫНІЛІ ГВАЛТ СУПРАЦЬ МАЛАДЫХ ЛЮДЗЕЙ


Вольга Караткевіч, Прага

(Лябедзька: ) “Я думаю, што Аляксандар Рыгоравіч быў пасьлядоўным, ён, як правіў апошнія пяць гадоў пры дапамозе махровай хлусьні, ён застаўся гэтаму адданы і прадэманстраваў гэта вельмі элегантна”.

(Карэспанэнт: ) “Што не дарабіла аб’яднаная апазыцыя, якая падтрымала адзінага кандыдата, што не дарабіла, на Вашую думку, сама каманда Ганчарыка?”

(Лябедзька: ) “Так, хібы былі. Я думаю, гэта хутка будзе прааналізавана больш падрабязна. Я думаю, што самай вялікай памылкай было тое, што мы занадта позна вызначыліся з адзіным кандыдатам. Былі два падыходы, дзьве канцэпцыі. Калі вызначаць прозьвішча адзінага кандыдата? Мы былі за тое, каб гэта зрабіць за 3-4 месяцы да галасаваньня. Перамог другі пункт гледжаньня – гэта зрабілі за 3 тыдні. Мы выйгралі, як гавораць у шахматах, якасьць, але аказаліся ў цэйнтноце”.

(Карэспандэнт: ) “Скажыце, ці ёсьць тактыка дзеяньняў аб’яднанай апазыцыі і Вашай партыі на гэты пэрыяд?”

(Лябедзька: ) “Я скажу, што я ўсьцешаны сваімі паездкамі ў рэгіёны, я аб’ездзіў 22 рэгінё. Я б хацеў зьвярнуць увагу: на сустрэчу прыходзіла шмат моладзі. На гэты сэгмэнт і трэба рабіць стаўку. Разьлічваць на тое, што народ сам падымецца, я думаю, у бліжэйшы час не прыходзіцца. І праблема тут не ў народзе, не ў бабульцы, якая жыве ў вёсцы, не ў рабочым з заводу МАЗ. Праблема ў частцы інтэлігенцыі. Ніхто так не прыклаў руку да фальсыфікацыі выбараў, як інтэлігенцыя. Хто ў якой форме. Напрыклад, тыя ж рэктары ВНУ. Мяне проста зьдзівіла, што не знайшлося ніводнай асобы, хто б сказаў, што ён грамадзянін гэтай краіны і ня буду чыніць гвалту над маладымі людзьмі. Я застаюся абсалютным аптымістам – год, паўтара, два, - усё роўна Лукашэнка змушаны будзе сысьці. Калі ў 1994 годзе яго абралі людзі, яго абраў народ, то ў 2001 годзе яго абрала калегія выбаршчыкаў, прызначаная ім самім”.

(Карэспандэнт: ) “Ваш прагноз: што будзе з аб’яднанасьцю апазыцыі зараз?”

(Лябедзька: ) “Задача нумар 1 для нас, павінна хутка адбыцца прэсавая канфэрэнцыя, і мы заявім пра сваю пазыцыю ў бліжэйшы час. Задача нумар 1 – захаваць фармат шырокай грамадзянскай кааліцыі, ня толькі захаваць, але яе значна ўзмацніць. Таму што ў рэгіёнах зьявілася шмат маладых энэргічных людзей. Я думаю, АГП, нашыя калегі па кааліцыі змогуць узмацніць свае структуры. Мы павінны выпрацаваць дакладную тактыку дзеяньняў на бліжэйшыя некалькі гадоў”.
XS
SM
MD
LG